Мужчынская гонка праследвання: бронза - у расіяніна, Смольскі па-за топ-10

Пакуль у беларускай алімпійскай скарбонцы толькі адзін медаль - серабро біятланіста Антона Смольскага, заваяванае ім у індывідуальнай гонцы.
Sputnik
МІНСК, 13 лют - Sputnik. У Пекіне завяршылася гонка праследвання ў мужчын, беларусы не патрапілі на пастамент.
Золата дасталася французскаму біятланісту Кентэну Фіёну Майе, які адолеў дыстанцыю 12,5 км за 39 хвілін 7,5 секунды і ні разу не прамахнуўся на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца заняў нарвежац Тарый Бё (+28,6; 1 промах). Бронзу заваяваў расіянін Эдуард Латыпаў, які дапусціў адзін промах, ён уступіў французу 35,3 секунды.
Беларус Антон Смольскі, стартаваўшы 10-м, фінішаваў на 14-м месцы. Ён дапусціў 6 промахаў і адстаў ад пераможцы на 3 хвіліны 40,7 секунды. Другі прадстаўнік нашай краіны, Мікіта Лобастаў, фінішаваў 45-м (+6:34.5, 6 промахаў).
Раней у нядзелю гонку праследвання беглі жанчыны: найлепшы вынік сярод беларусак паказала Ганна Сола, стаўшы чацвёртай. Дынара Алімбекава і Ірына Лешчанка замкнулі топ-20, стаўшы 19-й і 20-й адпаведна.
Наступная гонка ў біятланістаў у аўторак: 15 лютага мужчыны пабягуць эстафету 4х7,5 кіламетра.
Нагадаем, што Антон Смольскі заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне - яна стала першай у кар'еры спартсмена і пакуль што адзінай у беларускай каманды, якая ўдзельнічае ў зімовых Алімпійскіх гульнях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Крыху не хапіла: біятланістка Ганна Сола спынілася за крок ад медаля
Біятланіст Смольскі застаўся без медаля ў спрынце Алімпіяды
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды