МІНСК, 14 лют – Sputnik. У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень выпадкаў заражэння каронавірусам, пры гэтым большасць пацыентаў хварэюць дома, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Гэта даказвае афіцыйная статыстыка ведамства: паводле апошніх звестак, колькасць тых, хто заразіўся за суткі, ужо наблізілася да 9 тысяч. У сувязі з гэтым бальніцы і паліклінікі пашырылі свае "чырвоныя" зоны, а таксама павялічылі колькасць кабінетаў, якія прымаюць пацыентаў. У сталіцы і рэгіёнах дадаткова перапрафілявана 16 тысяч ложкаў. Да работы з кавіднымі пацыентамі таксама прыцягнуты студэнты-медыкі шостых курсаў і ўрачы-інтэрны.
У міністэрстве падкрэсліваюць, што планавая дапамога і кансультацыі па профілях падчас уздыму захворвання працягваюць аказвацца, але не ўсюды. У Мінску гэта, напрыклад, наступныя адрасы: анкалогія - Мінскі анкацэнтр; агульная хірургія - бальніца хуткай меддапамогі, 3-я, 4-я, 5-я бальніцы і МНПЦМТіГ; таракальная хірургія і страўнікава-кішачныя крывацёку - 10-я бальніца.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадваюць, што асноўныя сімптомы амікрон-штаму, які зараз пераважае ў рэспубліцы, - гэта боль у горле, кашаль, насмарк, а таксама павышэнне тэмпературы (не ва ўсіх), ламота і слабасць у целе.
Новаўвядзенні ад Міністэрства аховы здароўя
У сувязі з новай хваляй каронавіруса ў міністэрстве аховы здароўя зацвердзілі шэраг некаторых навацый. Цяпер, у прыватнасці, работнікі могуць на працягу трох дзён знаходзіцца дома без афармлення бальнічных, якія зараз могуць выдаваць студэнты-медыкі шостых курсаў. Таксама лекары могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных - без правядзення ПЦР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Беларусі чарговы рэкорд па колькасці хворых на каронавірус
Усё больш бальніц у Мінску перапрафілююцца "пад каронавірус"
Лабараторнае закуліссе: як беларускія вучоныя ствараюць вакцыну ад COVID-19