https://bel.sputnik.by/20220209/us-bolsh-balnts-u-mnsku-perapraflyuyutstsa-pad-karonavrus-1060204967.html
Усё больш бальніц у Мінску перапрафілююцца "пад каронавірус"
Усё больш бальніц у Мінску перапрафілююцца "пад каронавірус"
Увосень частка аддзяленняў і стацыянараў вярталіся да працы са "звычайнымі" пацыентамі, "размываліся" і выходзілі з рэжыму інфекцыйных шпіталяў. Прырост новых... 09.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-09T15:21+0300
2022-02-09T15:21+0300
2022-02-09T15:21+0300
covid-19
каронавірус
бальніца
мінск
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059948756_0:0:3263:1836_1920x0_80_0_0_c7e86fce79cdd2cde7efaee9401cf79c.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Яшчэ некалькі аддзяленняў у дзвюх бальніцах сталіцы перайшлі ў рэжым працы інфекцыйнага стацыянара і працуюць з каронавірусам, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Некаторыя бальніцы паступова згортваюць аказанні планавай дапамогі: у краіне становіцца ўсё больш хворых на COVID-19.Якія бальніцы ў Мінску "працуюць з каронавірусам"Цяпер медыцынскую дапамогу пацыентам з каронавірусам аказваюць у 11 стацыянарах: у дарослай і дзіцячай "інфекцыёнцы", у бальніцах №2, 3, 4, 5, 6, 10, у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Таксама дзяцей з дыягназам COVID-19 лечаць у 3-й дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.Для парадзіх з каронавірусам арганізаваны ложкі ў радзільным доме 6-й бальніцы і ў 3-й бальніцы.Агульны ложкавы фонд сталіцы – 10 185 месцаў, з якіх каля трох тысяч выдзелены для лячэння пацыентаў з каронавірусам, яшчэ 125 – для далечвання.Да новай хвалі гатовыРаней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч тлумачыў, што хаця нагрузка на паліклінікі зараз узрасла з-за росту новых выпадкаў хворых, выбухной шпіталізацыі ў краіне не чакаюць: "амікрон" часта пераносіцца лягчэй і радзей даводзіць да бальнічнага ложка.Нагадаем, што ў сувязі з ростам захворвання Міністэрства аховы здароўя ўзаконіла некаторыя новаўвядзенні. Так, работнікам дазволілі знаходзіцца дома без бальнічнага пры прыкметах інфекцыі на працягу трох дзён.Урачы зараз могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных – без правядзення ПЦР, а студэнтам-медыкам шостых курсаў дазволілі выдаваць лісты непрацаздольнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220208/labaratornae-zakulsse-yak-belaruskya-vuchonyya-stvarayuts-vaktsynu-ad-covid-19-1060151087.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059948756_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_74d534a3c8bd166649daf3df8256c395.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
covid-19, каронавірус, бальніца, мінск
covid-19, каронавірус, бальніца, мінск
Усё больш бальніц у Мінску перапрафілююцца "пад каронавірус"
Увосень частка аддзяленняў і стацыянараў вярталіся да працы са "звычайнымі" пацыентамі, "размываліся" і выходзілі з рэжыму інфекцыйных шпіталяў. Прырост новых выпадкаў каронавіруса ў краіне зноў мяняе планы медыкаў.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Яшчэ некалькі аддзяленняў у дзвюх бальніцах сталіцы перайшлі ў рэжым працы інфекцыйнага стацыянара і працуюць з каронавірусам, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Некаторыя бальніцы паступова згортваюць аказанні планавай дапамогі: у краіне становіцца ўсё больш хворых на COVID-19.
"Для аказання меддапамогі дарослым пацыентам з COVID-19 сёння ў Мінску адкрыліся некалькі аддзяленняў у 2-й і з пятніцы плануецца адкрыццё аддзяленняў у 1-й гарадской клінічнай бальніцы", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Якія бальніцы ў Мінску "працуюць з каронавірусам"
Цяпер медыцынскую дапамогу пацыентам з каронавірусам аказваюць у 11 стацыянарах: у дарослай і дзіцячай "інфекцыёнцы", у бальніцах №2, 3, 4, 5, 6, 10, у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Таксама дзяцей з дыягназам COVID-19 лечаць у 3-й дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.
Для парадзіх з каронавірусам арганізаваны ложкі ў радзільным доме 6-й бальніцы і ў 3-й бальніцы.
Агульны ложкавы фонд сталіцы – 10 185 месцаў, з якіх каля трох тысяч выдзелены для лячэння пацыентаў з каронавірусам, яшчэ 125 – для далечвання.
Да новай хвалі гатовы
Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч тлумачыў, што хаця нагрузка на паліклінікі зараз узрасла з-за росту новых выпадкаў хворых, выбухной шпіталізацыі ў краіне не чакаюць: "амікрон" часта пераносіцца лягчэй і радзей даводзіць да бальнічнага ложка.
Нагадаем, што ў сувязі з ростам захворвання Міністэрства аховы здароўя ўзаконіла некаторыя новаўвядзенні. Так, работнікам дазволілі знаходзіцца дома без бальнічнага пры прыкметах інфекцыі на працягу трох дзён.
Урачы зараз могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных – без правядзення ПЦР, а студэнтам-медыкам шостых курсаў дазволілі выдаваць лісты непрацаздольнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь