МІНСК, 15 лют – Sputnik. Выкананне мінскіх дамоўленасцей па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу з’яўляецца безальтэрнатыўным, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры "Соловьев Live".
"Ніякіх "расійскіх" умоў няма, акрамя літаральна, як запісана, папунктнага выканання гэтага дакумента. Ці можна гэта назваць "расійскімі" ўмовамі або разумным сэнсам?.. Адзінае, пра што мы гаворым, і гэта стала ўжо лозунгам – выкананне мінскіх дамоўленасцей так, як гэта запісана", - пракаменціравала расійскі дыпламат.
На яе думку, уся сітуацыя вакол мінскіх пагадненняў стала сапраўдным фарсам у выкананні ўкраінскіх палітыкаў, якія выкарыстоўваюць усё, каб падмяніць працу па імплементацыі мінскіх дамоўленасцей.
"Сілы і смеласці сказаць, што яны больш не прыхільны і не будуць выконваць мінскія дамоўленасці – гэтых сіл у іх няма, таму што яны разумеюць, што ўся міжнародная супольнасць, наадварот, падкрэслівае іх актуальнасць і безальтэрнатыўнасць", - адзначыла Марыя Захарава.
Раней стала вядома, што кіраўнік украінскай знешняй палітыкі Дзмітрый Кулеба падчас тэлефоннай размовы з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам заявіў, што мінскія пагадненні не могуць быць выкананы "на ўмовах Расіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захарава расказала Захаду, як хутка дабіцца дээскалацыі ва Украіне
ЕС прапануе Расіі прадоўжыць перагаворы па сітуацыі вакол Украіны
МЗС РФ пракаменціравала пашырэнне НАТА і СРА ЗША пад Харкавам
Кіеў рыхтуецца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе – МЗС РФ
Лаўроў: Украіну трэба прымушаць выконваць Мінскія пагадненні