МІНСК, 16 лют – Sputnik. Ваенныя знішчальнікі Су-35 на вучэннях у Беларусі перахапілі самалёт умоўнага саперніка, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Ролю "праціўніка" выконвалі беларускія ваенныя лётчыкі, якія, па задуме вучэнняў, уварваліся ў беларускую паветраную прастору на Су-30СМ. Расійскія лётчыкі прымусілі сесці самалёт-парушальнік на ваенным аэрадроме пад Баранавічамі.
"У рамках сумесных вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022" экіпажы знішчальнікаў Су-35 Усходняй ваеннай акругі з аэрадрома ў Брэсцкай вобласці адпрацавалі перахоп самалёта, які ўмоўна парушыў паветраную прастору Саюзнай дзяржавы", - паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Як расказалі ў ведамстве, па задуме вучэння расійскія ваенныя "сушкі" былі падняты па трывозе і пачалі праследаванне ў небе "самалёта-парушальніка".
Пасля таго, як экіпаж "парушальнік" не выканаў патрабаванні, расійскі самалёт здзейсніў шэраг манеўраў, якія ўскладнілі далейшы палёт умоўнага саперніка.
"У выніку самалёт-парушальнік выканаў пасадку на аэрадроме Баранавічы, дзе самалёт быў заблакіраваны, а яго экіпаж – затрыманы падраздзяленнем ваеннай паліцыі", - расказалі ў міністэрстве.
Ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022"
Буйныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" пачаліся 10 лютага і завершацца 20 лютага. У Маскве і Мінску на заклапочанасць Захаду з гэтай нагоды ўжо неаднаразова заяўлялі, што расійскія вайскоўцы пасля вучэнняў вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі.
Як раней паведамлялася, на вучэнні ў Беларусь прыбыў шэраг часцей і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі са штатным узбраеннем.
На беларускія ваенныя палігоны для ўдзелу ў манеўрах з Расіі, у прыватнасці, была перабазіравана сістэма СПА далёкага дзеяння С-400, дывізіён комплексаў СПА малой далёкасці "Панцирь-С", шматмэтавыя знішчальнікі чацвёртага пакалення Су-35 і штурмавыя самалёты Су-25СМ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Крамлі пракаменціравалі адвод войск з Беларусі
Частка вучэнняў расійскай арміі завершыцца ў бліжэйшы час - Шайгу
Мінабароны ацаніла ўзаемадзеянне ваенных Беларусі і Расіі на вучэннях