Каб вялікагрузу патрапіць з Беларусі ў Літву, зараз патрабуецца не менш за 15-20 дзён і гэта не рубеж, хаця раней кіроўцы абураліся і на тыдзень прастою. Цяпер жа трывогу б’юць ужо не толькі дальнабойшчыкі, але і прадстаўнікі еўрапейскага бізнесу.
У кіроўцаў у чарзе здаюць нервы – ад чакання і адсутнасці элементарнага быту стаміліся ўсе – няма дзе памыцца, няма ні выгод, ні крамы, ні хаця б аўтакрамы, якая б прыязджала раз у суткі. За апошнія два тыдні двум вадзіцелям выклікалі хуткую, адзін на пачатку лютага памёр проста ў чарзе, расказваюць дальнабойшчыкі.
Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы растуць ужо месяц. За апошнія 10 дзён чарада фур перад пунктам "Прывалка - Райгардас" расцягнулася на 8-9 кіламетраў. Літоўскі бок працягвае працаваць у рэжыме "італьянскай забастоўкі", але ў апошні месяц у іх уключыўся адкрыты сабатаж. Вадзіцелям так і гавораць - у літоўскіх мытнікаў "негалосны пратэст" з-за ваенных вучэнняў і расійскіх войск на тэрыторыі Беларусі.
Пры гэтым з-за сур’ёзнага прастою на мяжы парушаюцца кантракты, пазбаўляюцца заробку і дальнабойшчыкі, і фірмы-перавозчыкі губляюць грошы. У чарзе ўжо пагаворваюць аб тым, што пастаўшчыкі распрацоўваюць аб’язныя маршруты, што пагражае вялікімі стратамі і Беларусі, і Літве, якая зладзіла транзітную забастоўку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Палякі сталі патрабаваць ад дальнабойшчыкаў ПЦР-тэсты. Што адбываецца на мяжы?
ДПК: чэргі з фур на выезд у Еўрасаюз растуць з кожным днём
Чэргі на мяжы: лідзіруюць тры пункты пропуску ў Літву
Чэргі – катастрофа: уезду ў ЕС з Беларусі вадзіцелі фур чакаюць па 6-7 дзён
ДПК Беларусі: чарга з расійскіх фур у Баброўніках - гэта віна палякаў