https://bel.sputnik.by/20211122/dpk-belarus-charga-z-rasyskkh-fur-u-babronkakh---geta-vna-palyaka-1058161695.html
ДПК Беларусі: чарга з расійскіх фур у Баброўніках - гэта віна палякаў
ДПК Беларусі: чарга з расійскіх фур у Баброўніках - гэта віна палякаў
Sputnik Беларусь
Расійскія рытэйлеры лічаць, што затрымка грузавых аўтамабіляў на польскай мяжы можа прывесці не толькі да перабояў з паступленнем тавараў, але і да росту... 22.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-22T16:54+0300
2021-11-22T16:54+0300
2021-11-22T16:54+0300
калючая загарода еўрасаюза
дпк беларусі
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
тавар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/17/1045967840_0:0:3083:1734_1920x0_80_0_0_82b51f4521ad7deab30e63c778b1c404.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Чэргі ў пункце пропуску Баброўнікі на мяжы з Польшчай узніклі па віне польскага боку, заявілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.Раней стала вядома, што расійскія рытэйлеры сутыкнуліся з перабоямі ў пастаўках тавараў, у тым ліку і першай неабходнасці, якія ішлі праз польскую мяжу.Пры гэтым там звярнулі ўвагу, што пункт пропуску на беларускім баку мяжы Бераставіца можа афармляць 500 грузавых аўтамабіляў на выезд і столькі ж на ўезд."Такім чынам, польскі бок парушае дзейныя дамоўленасці аб выкананні прапускной здольнасці", – канстатавалі ў прэс-службе памежнага ведамства.Сёння расійскае выданне "КоммерсантЪ" напісала, што фуры з таварамі для расійскіх рытэйлераў стаяць у Баброўніках па 80 гадзін, а чарга расцягнулася ўжо на 80 кіламетраў."Праз мяжу з Польшчай праходзіць каля 10% расійскага імпарту ў натуральным выражэнні, уключаючы харчовыя і нехарчовыя тавары. Больш за 90% паставак прыпадае на аўтамабільны транспарт", - піша выданне.Расійскія бізнесмены ўжо падлічылі, што альтэрнатыўны маршрут па тэрыторыі балтыйскіх рэспублік павялічвае траты на адну машыну на 300 еўра, а дзень прастою ў Баброўніках абыходзіцца ў 500 еўра.Пры гэтым рытэйлеры асцерагаюцца, што такая сітуацыя на мяжы можа прывесці да сур'ёзных перабояў з пастаўкамі тавараў, а гэта ў выніку прывядзе да росту іх кошту на паліцах магазінаў.У сваю чаргу польскія ўлады ўжо зрабілі заяву, што ў сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы яны гатовы поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/17/1045967840_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_2275d0f83aa0744e3e8ea6590be9f9ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дпк беларусі, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, тавар
дпк беларусі, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, тавар
ДПК Беларусі: чарга з расійскіх фур у Баброўніках - гэта віна палякаў
Расійскія рытэйлеры лічаць, што затрымка грузавых аўтамабіляў на польскай мяжы можа прывесці не толькі да перабояў з паступленнем тавараў, але і да росту кошту.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Чэргі ў пункце пропуску Баброўнікі на мяжы з Польшчай узніклі па віне польскага боку, заявілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Раней стала вядома, што расійскія рытэйлеры сутыкнуліся з перабоямі ў пастаўках тавараў, у тым ліку і першай неабходнасці, якія ішлі праз польскую мяжу.
"Польскі бок не спраўляецца са сваімі абавязкамі па афармленні грузавых машын у пункце пропуску Баброўнікі", - адзначылі ў прэс-службе ДПК.
Пры гэтым там звярнулі ўвагу, што пункт пропуску на беларускім баку мяжы Бераставіца можа афармляць 500 грузавых аўтамабіляў на выезд і столькі ж на ўезд.
"Такім чынам, польскі бок парушае дзейныя дамоўленасці аб выкананні прапускной здольнасці", – канстатавалі ў прэс-службе памежнага ведамства.
Сёння расійскае выданне "КоммерсантЪ" напісала, што фуры з таварамі для расійскіх рытэйлераў стаяць у Баброўніках па 80 гадзін, а чарга расцягнулася ўжо на 80 кіламетраў.
"Праз мяжу з Польшчай праходзіць каля 10% расійскага імпарту ў натуральным выражэнні, уключаючы харчовыя і нехарчовыя тавары. Больш за 90% паставак прыпадае на аўтамабільны транспарт", - піша выданне.
Расійскія бізнесмены ўжо падлічылі, што альтэрнатыўны маршрут па тэрыторыі балтыйскіх рэспублік павялічвае траты на адну машыну на 300 еўра, а дзень прастою ў Баброўніках абыходзіцца ў 500 еўра.
Пры гэтым рытэйлеры асцерагаюцца, што такая сітуацыя на мяжы можа прывесці да сур'ёзных перабояў з пастаўкамі тавараў, а гэта ў выніку прывядзе да росту іх кошту на паліцах магазінаў.
У сваю чаргу польскія ўлады ўжо зрабілі заяву, што ў сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы яны гатовы поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю.
Польшча пакуль не зачыніла
чыгуначны пункт "Кузніца" на мяжы з Беларуссю
Польшча гатова
закрыць межы з Беларуссю – Маравецкі
Польшча паведаміла Мінску аб прыпыненні грузавых чыгуначных зносін у "Кузніцы"