КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ

Указанні псаваць бюлетэні і запалохваць членаў выбарчых камісій паступалі з-за мяжы, заявілі ў эфіры беларускага дзяржТБ.
Sputnik
МІНСК, 20 лют – Sputnik. КДБ Беларусі раскрыў групу людзей, якія планавалі сарваць прызначаны на 27 лютага рэферэндум па праўках у Канстытуцыю, паведаміў у нядзелю дзяржаўны тэлеканал АНТ.
Па дадзеных тэлеканала, "людзі, якія атрымлівалі ўказанні з-за мяжы, заклікалі псаваць бюлетэні, запалохваць членаў выбарчых камісій і пагражаць ім".
"У лістах, якія яны адпраўлялі ад імя міліцыянераў і суддзяў, - прамыя пагрозы і ўказанне на тое, што ведаюць іх адрасы... Куратары з-за мяжы ўстаноўлены, каардынатары і радавыя выканаўцы ў Беларусі затрыманы", - расказалі ў эфіры АНТ.
"Працягваюцца мерапрыемствы па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці групы асоб, якія прадпрымаюць спробы аказання незаконнага ўздзеяння на членаў выбарчых камісій па правядзенні рэферэндуму", – заявіў у эфіры тэлеканала намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.
Ён асабліва адзначыў, што дзеянні, накіраваныя на зрыў рэферэндуму, з’яўляюцца цяжкім злачынствам і праявай экстрэмізму.
"Нам вядомы ўсе заказчыкі, арганізатары, выканаўцы, каардынатары і спонсары злачынных дзеянняў. У канчатковым выніку прынцып непазбежнасці пакарання будзе рэалізаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", - падкрэсліў Бычак.

Рэферэндум па Канстытуцыі

Рэферэндум па ўнясенні змен у Канстытуцыю пройдзе 27 лютага.
У выніковым варыянце абноўленай Канстытуцыі прапанавана змяніць прэамбулу і 82 артыкулы, выключыць два артыкулы, дапоўніць тэкст адным раздзелам аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі.
На рэферэндум выносіцца адзінае пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Усяго два варыянты адказу - "так" ці "не".
Надрукавана больш за сем мільёнаў бюлетэняў. На правядзенне рэферэндуму з бюджэту выдаткавана больш за 20 мільёнаў рублёў.
Змяненні ў Канстытуцыю набудуць моц праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў рэферэндуму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Карпенка аб рэферэндуме: у адрас ЦВК працягваюць паступаць пагрозы
Участкі для правядзення рэферэндуму абсталююць трывожнымі кнопкамі
Генпракурор Швед аб рэферэндуме: мы павінны абараніць наш суверэнітэт
ЕC не будзе накіроўваць назіральнікаў на рэферэндум у Беларусь
ЦВК: Генпракуратура сфарміравала працоўную групу па наглядзе за рэферэндумам