МІНСК, 21 лют - Sputnik. Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін звярнуўся ў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з просьбай прызнаць незалежнасць ДНР.
"Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, з мэтай недапушчэння масавай гібелі мірнага насельніцтва рэспублікі, 300 тысяч з якіх з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, прашу вас прызнаць суверэнітэт і незалежнасць Луганскай народнай рэспублікі", - сказаў Пушылін у звароце, які трансляваўся на тэлеканале "Россия 24".
У сваім звароце кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі падзякаваў Уладзіміру Пуціну за "ўдзельнае стаўленне да лёсу жыхароў Данбаса і бясцэнную дапамогу, якая дапамагае нам выжываць пад націскам кіеўскіх улад з 2014 года".
Следам за ім з аналагічнай просьбай да расійскага лідэра звярнуўся кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Леанід Пасечнік.
У сваім звароце ён заявіў, што ёсць інфармацыя, што кіеўскі рэжым рыхтуецца да поўнамаштабных наступальных дзеянняў.
Хутка пасля звароту Уладзімір Пуцін правёў пазачарговую нараду Савета бяспекі РФ, на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Данбасе.
Абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе
У мінулы чацвер, 17 лютага, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР аб'яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці, яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
Першы эвакуацыйны цягнік з Луганска выехаў у суботу, 19 лютага.
У нядзелю ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
У панядзелак, 20 лютага, Мінабароны РФ заявіла, што расійскія памежнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны. У ведамстве ўдакладнілі, што падчас перастрэлкі на расійскую тэрыторыю зайшлі дзве баявыя машыны ВСУ, каб эвакуіраваць дыверсантаў. Абедзве баявыя машыны ўдалося падбіць. Пяцёра членаў дыверсійнай групы знішчаныя, сярод вайскоўцаў РФ пацярпелых няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Ваенныя РФ знішчылі дзве ўкраінскія БМП
ФСБ РФ: памежны пункт на мяжы з Украінай разбураны снарадам, які ў яго патрапіў
Зяленскі заклікаў неадкладна сазваць кантактную групу па Данбасе