Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Зяленскі заклікаў неадкладна сазваць кантактную групу па Данбасе

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.02.2022
Падпісацца
Украінскі лідар таксама выказаўся за максімальна хуткае ўстанаўленне рэжыму цішыні і актывізацыю мірнага працэсу.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў за неадкладнае скліканне кантактнай групы па Данбасе, гэта адбылося падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.
"Праінфармаваў Эмануэля Макрона аб бягучай сітуацыі бяспекі і новых правакатыўных абстрэлах. Выступаем за актывізацыю мірнага працэсу. Падтрымліваем неадкладнае скліканне ТКГ (Трохбаковай кантактнай групы - Sputnik) і неадкладнае ўвядзенне рэжыму цішыні", - напісаў Зяленскі ў сацсетцы.
Агенцтва Франс Прэс са спасылкай на рэзідэнцыю прэзідэнта Францыі паведаміла, што Макрон сазваніўся з Зелянскім пасля тэлефоннай гутаркі з Уладзімірам Пуціным.
У Елісейскім палацы ўдакладнілі, што зносіны кіраўнікоў Францыі і Расіі доўжыліся 1 гадзіну 45 хвілін. Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве французскага боку. Кіраўнікі дзяржаў выказалі сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з рэзкім пагаршэннем абстаноўкі ў Данбасе. Расійскі лідар назваў прычынай эскалацыі правакацыі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Пуцін дадаў, што ў выніку церпяць мірныя жыхары, якім даводзіцца эвакуіравацца ў Расію.

Зяленскі гатоў дамаўляцца аб міры

Напярэдадні на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатоў на любых пляцоўках і ў любых фарматах шукаць шлях да вырашэння канфлікту.
"Мне ўсё роўна, у якой кропцы свету дамаўляцца аб міры ва Украіне. Усё роўна, пры ўдзеле чатырох краін або сямі, галоўнае, каб сярод іх была Украіна і Расія", - сказаў украінскі лідар.
Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца заявіў у суботу, што Зяленскі гатовы сесці за стол перамоў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным.

Абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе

У чацвер самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзесятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР аб’яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці, яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
Першы эвакуацыйны цягнік выехаў з Луганска ў суботу, 19 лютага, яшчэ два – у нядзелю, як пазней паведамілі ў МНС РФ, акрамя гэтага на 20 лютага запланаваны яшчэ 6 рэйсаў у Белгародскую, Бранскую, Варонежскую і Курскую вобласці.
У нядзелю ўкраінскія ўзброеныя фармаванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пяскоў: напружанасць у Данбасе даведзена да максімуму
Народная міліцыя: два жыхары ЛНР загінулі пры нападзенні ўкраінскіх сілавікоў
МЗС РФ: няма "расійскіх" умоў для мінскіх пагадненняў, ёсць разумны сэнс
МЗС РФ параўнаў Кіеў у Кантактнай групе з распешчаным дзіцем
Крэмль гатоў абмяркоўваць з Зяленскім двухбаковыя адносіны – Пяскоў
Стужка навiн
0