Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Сітуацыя ў Данбасе ў фатаграфіях: абстрэлы, мабілізацыя, бежанцы

Што адбываецца ў Данецку і Луганску, глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.
Sputnik
Самаабвешчаныя ДНР і ЛНР заяўляюць аб мностве абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў. У сувязі з пагрозай уварвання Украіны было прынятае рашэнне аб мабілізацыі і эвакуацыі грамадзян.
1 / 24

Мужчына на зборным пункце ваеннага камісарыята Кіеўскага, Варашылаўскага і Калінінскага раёнаў, арганізаваным у школе №19 горада Данецка. 19 лютага кіраўнік Данецкай Народнай Рэспублікі Дзяніс Пушылін падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі.

2 / 24

Наступствы артылерыйскага ўдару Узброеных сіл Украіны па сяле Піянерскае ў ЛНР, у выніку якога загінулі два чалавекі.

3 / 24

Прадстаўнік Сумеснага цэнтра кантролю і каардынацыі рэжыму спынення агню (СЦКК) ЛНР каля дома, які пацярпеў ад артылерыйскага ўдару Узброеных сіл Украіны па сяле Піянерскае ў ЛНР.

4 / 24

Міна ў двары жылога дома ў пасёлку шахты "Працоўская" ў Данецку.

5 / 24

Жанчына ў двары свайго дома, які пацярпеў у выніку абстрэлу, у пасёлку шахты "Працоўская" ў Данецку.

6 / 24

Украінскія вайскоўцы едуць на БМП на перадавой каля вёскі Зайцава ў Данецкай вобласці 19 лютага 2022 года.

7 / 24

На месцы артылерыйскага ўдару Узброеных сіл Украіны па сяле Піянерскае.

8 / 24

63-гадовы мясцовы жыхар Валерый паказвае будынак, які, паводле яго слоў, пацярпеў у выніку нядаўняга абстрэлу ў вёсцы Тарамчук у Данецкай вобласці 20 лютага 2022 года.

9 / 24

Разбітае акно і гільзы на падваконніку ў жылым доме ў Кіеўскім раёне Данецка, дзе ў ноч на 20 лютага была ліквідавана ўкраінская дыверсійная група.

10 / 24

Ваеннаслужачы ДНР каля кантрольна-прапускнога пункта "Успенка" ў Данецкай вобласці. Кіраўніцтва ДНР і ЛНР паведаміла аб часовай эвакуацыі грамадзян у Растоўскую вобласць у сувязі з пагрозай уварвання Украіны.

11 / 24

Разбураны пешаходны мост у раёне населенага пункта Станіца-Луганская.

12 / 24

Жыхары Данбаса, якія прыбылі на чыгуначны вакзал Варонеж-1.

13 / 24

Жыхары Данецкай народнай рэспублікі ў вагоне цягніка на чыгуначнай станцыі "Данецк-2".

14 / 24

Супрацоўнік МНС РФ з дзіцем на руках падчас размяшчэння жыхароў Данецкай і Луганскай народных рэспублік у гасцініцы Ахтуба ў горадзе Волжскі.

15 / 24

Супрацоўнікі МНС і РЧ дапамагаюць жанчыне сесці ў цягнік на чыгуначным вакзале Таганрог-1 у Растоўскай вобласці. 20 лютага з чыгуначнага вакзала Таганрога ў рэгіёны Расіі пачалі адпраўляцца цягнікі з бежанцамі з ДНР і ЛНР.

16 / 24

Людзей плануюць размясціць у дзіцячыя лагеры "Блакітны экран" і "Кіравец", на базе якіх размешчаны пункты часовага знаходжання.

17 / 24

Жыхары Данбаса падчас размяшчэння на тэрыторыі дзіцячага лагера "Блакітны экран" у Варонежы.

18 / 24

Размяшчэнне жыхароў Данецкай і Луганскай народных рэспублік у гасцініцы Ахтуба ў горадзе Волжскі.

19 / 24

Жыхарка Данбаса ў аўтобусе на тэрыторыі чыгуначнага вакзала Варонеж-1.

20 / 24

Жыхары Данбаса каля аўтобусаў, на якіх бежанцаў завязуць на пункты часовага знаходжання.

21 / 24

Размяшчэнне жыхароў Данецкай і Луганскай народных рэспублік у гасцініцы Ахтуба ў горадзе Волжскі.

22 / 24

Дзеці ў пункце часовага размяшчэння бежанцаў, арганізаваным у спартыўнай школе нумар 13 у Таганрозе.

23 / 24

У Валгаград ужо прыбылі 443 чалавекі, у асноўным гэта жанчыны з дзецьмі і пажылыя людзі, іх размясцілі ў пунктах часовага знаходжання, забяспечылі харчаваннем і прадметамі першай неабходнасці.

24 / 24

У найбліжэйшыя дні бежанцаў з Данбаса прымуць у Пензенскай вобласці Расіі – 2,1 тысячы эвакуіраваных жыхароў прыбудуць двума цягнікамі і размесцяцца ў гасцініцах, санаторыях, а таксама ў дзіцячым лагеры.

Таксама прымуць жыхароў іншыя рэгіёны Расіі: аб гэтым заявілі ўлады Татарстана, Пскоўскай вобласці, Пермскага краю, Саратава і іншых.
Раней у прэс-службе Паўднёвай ваеннай акругі паведамілі, што расійскія вайскоўцы і пагранічнікі прадухілілі парушэнне дзяржмяжы РФ дыверсійна-разведвальнай групай з тэрыторыі Украіны. Па іх дадзеных, у выніку боесутыкнення пасля парушэння мяжы дзве БМП і пяцёра з ліку дыверсантаў былі знішчаныя. Таксама, па дадзеных ФСБ РФ, выпушчаны з Украіны снарад патрапіў у пункт пагранічнай службы па Растоўскай вобласці прыкладна ў 150 метрах ад расійска-украінскай мяжы.
Указ аб прызнанні ДНР і ЛНР прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў увечары ў панядзелак, 21 лютага. У гэты ж дзень ён правёў пазачарговае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўвалася адпаведнае пытанне.
22 лютага Дзярждума Расіі аднагалосна ратыфікавала пагадненні аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе з самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі. Пасля чаго заключаныя з рэспублікамі Данбаса пагадненні падтрымаў Савет Федэрацыі.
Сітуацыя ў Данабсе застаецца напружанай, абстрэлы тэрыторый ДНР і ЛНР з украінскага боку працягваюцца.
Таксама на Sputnik:
Тэракты ў Данецку і ​​Луганску: сітуацыя ў Данбасе на раніцу серады
Беларусь гатова прыняць бежанцаў з Данбаса
Пуцін даручыў арміі забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
Пуцін заявіў аб прызнанні ЛНР і ДНР
ФСБ РФ: памежны пункт на мяжы з Украінай разбураны снарадам, які ў яго патрапіў