МІНСК, 23 лют – Sputnik. У памежных з Беларуссю раёнах Украіны ўводзяцца дадатковыя рэжымныя абмежаванні, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ўкраінскай пагранічнай службы.
"У раёнах, якія мяжуюць з РФ, Беларуссю, "часова акупіраванай тэрыторыяй" Украіны, і сумежных з марскім узбярэжжам ўводзяцца дадатковыя часовыя рэжымныя абмежаванні", - удакладнілі ў прэс-службе ведамства на старонцы ў Facebook.
Цяпер украінскія пагранічнікі ўводзяць наступныя абмежаванні:
знаходжанне ў пагранічнай зоне ў начны час;
выхад любых плаўсродкаў з пунктаў базіравання;
рух транспарту (акрамя ваеннага, сілавых структур, агратэхнікі) па дарогах, якія адсутнічаюць у рэестры аўтамабільных дарог і вядуць да дзяржаўнай мяжы.
Украінская пагранслужба будзе цяпер ажыццяўляць рэжымныя мерапрыемствы ў адносінах да замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў пагранічнай паласе.
Пад абмежаванні трапілі таксама: выкарыстанне радыёстанцый, палёты лёгкаматорных і беспілотных лятальных апаратаў, відэа-, кіна-, фотаздымкі асабовага складу і аб’ектаў Дзяржпагранслужбы Украіны, і перамяшчэнне па беразе або лёдзе пагранічных вадаёмаў.
Раней стала вядома, што ўкраінскія ўлады закрылі для наведвання 10-кіламетровую зону ўздоўж лініі судакранання ў Данбасе. Выключэннем з правіл сталі прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, якія дастаўляюць гуманітарную дапамогу.
На фоне эскалацыі канфлікту на ўсходзе Украіны прэзідэнт Расіі прыняў рашэнне прызнаць незалежнасць ДНР і ЛНР, каб аказаць ім дапамогу і абараніць у выпадку спробы ваеннага вырашэння пытання з боку кіеўскіх улад.
Афіцыйны Кіеў выказваў апасенні ў сувязі з правядзеннем ваенных вучэнняў на беларускай тэрыторыі з 10 па 20 лютага. Беларускія ўлады заяўлялі аб тым, што сумесныя з Расіяй манеўры "Саюзная рашучасць - 2022" носяць планавы і абарончы характар.
Цяпер расійскія ваеннаслужачыя застаюцца ў Беларусі, паколькі кіраўніцтва краіны прыняло такое рашэнне ў сувязі з узмацненнем ваеннай актыўнасці паблізу меж Саюзнай дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ДПК расказаў, што адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы
Генеральны сакратар ААН схільны да ціску Захаду па сітуацыі на ўсходзе Украіны – Лаўроў
Падкантрольная амерыканцам Украіна можа стаць вялікай пагрозай - Кедмі
Увойдзе ў гісторыю: у парламенце Беларусі ацанілі рашэнне Расіі па Данбасе
Пуцін: ёсць пагроза, што Кіеў захоча адваёўваць Крым