Генеральны сакратар ААН схільны да ціску Захаду па сітуацыі на ўсходзе Украіны – Лаўроў

© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2022
Падпісацца
Раней Гутэрыш заявіў, што рашэнне Расіі прызнаць незалежнасць ДНР і ЛНР з’яўляецца парушэннем суверэнітэту Украіны і "смяротным ударам" па мінскіх пагадненнях.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш схільны да заходняга ціску па тэме таго, што адбываецца на ўсходзе Украіны, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы са спецпасланнікам генсека ААН па Сірыі Гейрам Педэрсенам.
Лаўроў падкрэсліў, што Расія давяла да генеральнага сакратара арганізацыі ацэнку Масквой яго заяў па ўкраінскай тэме.
"На наш вялікі жаль, генеральны сакратар ААН, чыім прадстаўніком вы з’яўляецеся, аказаўся схільны да ціску Захаду і зрабіў днямі некалькі выказванняў наконт таго, што адбываецца на ўсходзе Украіне, якія не адпавядаюць яго статусу і яго паўнамоцтвам па Статуце ААН", - сказаў кіраўнік расійскага МЗС.
Ён дадаў, што ў свеце амаль па любой дзейнасці Расіі спрабуюць нагнятаць канфрантацыю.
Раней генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш назваў рашэнне Расіі прызнаць незалежнасць ДНР і ЛНР парушэннем суверэнітэту Украіны і "смяротным ударам" па мінскіх пагадненнях.

Прызнанне ДНР і ЛНР

Указ аб прызнанні ДНР і ЛНР 21 лютага падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У гэты ж дзень ён правёў пазачарговае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўвалася адпаведнае пытанне, а таксама выступіў з відэазваротам да народа Расіі наконт прызнання самаабвешчаных рэспублік. У аўторак Дзярждума аднагалосна ратыфікавала пагадненні аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе рэспублікам. Пасля чаго заключаныя з рэспублікамі Данбаса пагадненні падтрымаў Савет Федэрацыі.
Дагаворы з ЛНР і ДНР прадугледжваюць, што бакі заключаюць іх на дзесяць гадоў з аўтаматычным прадаўжэннем, пры гэтым дакументы маюць на ўвазе наступнае заключэнне асобных пагадненняў у розных сферах: ад ваеннай і навукова-тэхнічнай да сацыяльнай.
Згодна з дагаворамі, ахова меж рэспублік будзе ажыццяўляцца сумеснымі намаганнямі бакоў, зыходзячы з інтарэсаў іх уласнай бяспекі, а таксама міру і стабільнасці. Па гэтым пытанні будзе заключаны асобны дакумент.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Еўрасаюз ухваліў санкцыі супраць Расіі, Пуцін у спіске не значыцца
Рэакцыя Захаду на прызнанне ЛНР і ДНР стала чаканай – Лаўроў
Зварот Пуціна да расіян - поўная версія
Увойдзе ў гісторыю: у парламенце Беларусі ацанілі рашэнне Расіі па Данбасе
Пуцін даручыў арміі забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
Стужка навiн
0