МІНСК, 24 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка збірае аператыўную нараду з удзелам ваенных, аб гэтым паведаміў блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
У паведамленні гаворыцца, што сустрэча ў Палацы Незалежнасці распачнецца праз гадзіну.
Каля пяці раніцы чацвярга расійскі лідар праінфармаваў свайго беларускага калегу аб сітуацыі на мяжы з Украінай.
Сітуацыя ў Данбасе і санкцыі
У апошні час сітуацыя ў Данбасе абвастрылася: з-за пагрозы ўварвання было прынята рашэнне эвакуіраваць частку мірнага насельніцтва ў суседнія расійскія рэгіёны.
21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы. Дзярждума Расіі 22 лютага аднагалосна ратыфікавала пагадненні.
На фоне прызнання Масквой ЛНР і ДНР Еўрасаюз вырашыў прыняць пакет санкцый супраць Расіі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў адказ на гэта заявіла, што ўведзеныя рэстрыкцыі з’яўляюцца нелегітымнымі.
Спецаперацыя ў Данбасе
Раніцай у чацвер 24 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да расіян, у якім аб’явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да РФ з просьбай аб дапамозе.
Пуцін падкрэсліў, што рашэнне аб пачатку спецаперацыі было прынята ў адпаведнасці з артыкулам 51, часткай 7 Статута ААН, з санкцыі Савета Федэрацыі і ў выкананне ратыфікаваных Федэральным Сходам дагавораў аб дружбе і ўзаемадапамозе з ДНР і ЛНР.
Пры гэтым расійскі лідар дадаў, што ўся адказнасць за кровапраліцце – на кіруючым рэжыме Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны
УС Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны - Мінабароны РФ
Сітуацыя ў Данбасе ў фатаграфіях: абстрэлы, мабілізацыя, бежанцы