https://bel.sputnik.by/20220224/spetsaperatsyya-rf-u-danbase--vaennae-stanovshcha-va-ukrane-shto-vyadoma-da-getay-gadzny-1060709757.html
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што адбывалася ў першы дзень
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што адбывалася ў першы дзень
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін аб’явіў аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе, пасля паўночы ўкраінскія ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча. 24.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-24T09:45+0300
2022-02-24T09:45+0300
2022-02-25T09:11+0300
данбас
лнр
днр
украіна
спецаперацыя
ваеннае становішча
уладзімір пуцін
прэзідэнт
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/18/1060705080_0:0:3086:1736_1920x0_80_0_0_73b1b9f7c2891de24121579459b47d7c.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. У Данбасе пачалася ваенная аперацыя, у шэрагу ўкраінскіх гарадоў раздаюцца выбухі.Сёння ноччу кіраўнікі ДНР і ЛНР папрасілі Уладзіміра Пуціна дапамагчы ў адбіцці агрэсіі ваенных сіл Украіны.Пасля паўночы ўкраінскія ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча (акрамя Данецкай і Луганскай вобласці, дзе ішла ваенная аперацыя).Па краіне ўстаноўлены асаблівы рэжым выезду і ўезду, узмоцнена ахова правапарадку. Пазней пайшлі паведамленні аб тым, што ўкраінскія сілавікі абстралялі Данецк, былі выпушчаны 10 забароненых мінскімі пагадненнямі мін калібра 120 мм. Аб абстрэле мірнага насельніцтва паведамілі і ўлады ЛНР – рэжым цішыні ў рэспубліцы быў парушаны 177 разоў.Раніцай чацвярга Уладзімір Пуцін звярнуўся да расіян і заявіў, што прыняў рашэнне "аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе", дадаўшы, што ў планы Расіі не ўваходзіць акупацыя Украіны.Па дадзеных агенцтва РІА Навіны, выбухі чутны ў Кіеве і Харкаве. Удакладняецца, што выбухі побач з Кіевам – гэта ракетныя ўдары."У чацвер, 24 лютага, раніцай, пасля 5:00 (пасля 6:00 мск), у шэрагу гарадоў, сярод якіх і Кіеў, чутны выбухі. Паведамляецца мінімум аб чатырох выбухах у Краматорску, магутным выбуху ў Адэсе, Харкаве, Бердзянску, пачатку магутных абстрэлаў на Данбасе", - паведамляе РІА Навіны са спасылкай на агенцтва УНІАН.Пазней ФСБ РФ распаўсюдзіла паведамленне, што ўкраінскія пагранічнікі больш не ахоўваюць мяжу з РФ."Украінскія пагранічнікі масава пакідаюць месцы дыслакацыі на расійска-украінскай мяжы. Па стане на 13:00 украінскія пагранічнікі пакінулі ўсе падраздзяленні на расійска-украінскай мяжы", - паведамілі ў ФСБ.Ваеннае становішчаПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі аб’явіў ваеннае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны.Вярхоўная Рада Украіны неадкладна прагаласавала за ўвядзенне ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны."Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за зацвярджэнне ўказа прэзідэнта аб ваенным становішчы на ўсёй тэрыторыі Украіны", - гаворыцца ў паведамленні парламента на старонцы ў Facebook."За" выказаліся 300 дэпутатаў.Тым часам Народная міліцыя ЛНР паведаміла, што распачата аперацыя па вызваленні "часова акупіраванай тэрыторыі" ЛНР. Там падкрэсьлілі, што мірнаму насельніцтву нічога не пагражае.Усе пункты пропуску Украіны на граніцы з Беларуссю прыпынілі сваё функцыянаванне на нявызначаны тэрмін, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з Расіяй. Ён таксама заявіў, што ў краіне будуць выдаваць зброю ўсім ахвочым абараніць яе суверэнітэт.Закрыццё паветранай прасторыРаніцай Украіна паведаміла аб закрыцці сваёй паветранай прасторы, закрыты таксама паветраныя межы Расіі на мяжы з Украінай.Беларусь адмяніла шэраг авіярэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", якія здзяйсняліся над тэрыторыяй Украіны.Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) аб'явіла Украіну зонай актыўнага канфлікту, назваўшы яе паветраную прастору небяспечнай.Забараніў палёты таксама Казахстан, адменены шэраг рэйсаў з Расіі, азербайджанская авіякампанія Buta Airways прыпыніла палёты ва ўкраінскую сталіцу, "Турэцкія авіялініі" адмянілі ўсе рэйсы.Паведамленні Мінабароны РФПаводле паведамлення міністэрства абароны Расіі ваенная інфраструктура авіяцыйных баз узброеных сіл Украіны выведзена са строю.Міністэрства абароны РФ паведаміла, што УС Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны. Па дадзеных ведамства, высокадакладнымі сродкамі паражэння выводзяцца са строю ваенная інфраструктура, аб’екты СПА, ваенныя аэрадромы, авіяцыя ўзброеных сіл Украіны. У міністэрстве ўдакладнілі, што грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.Прыкладна ў 10:45 расійскае Міністэрства абароны распаўсюдзіла заяву аб тым, што падраздзяленні і вайскоўцы ВС Украіны масава пакідаюць займаныя пазіцыі, кідаючы пры гэтым сваё ўзбраенне.У ведамстве спаслаліся на дадзеныя сродкаў разведкі і ўдакладнілі пры гэтым, што пазіцыі падраздзяленняў УС Украіны, якія склалі зброю, ударам не падвяргаюцца.Першыя вынікі спецаперацыіУ выніку расійскіх удараў са строю выведзены 74 наземныя аб'екты ваеннай інфраструктуры Украіны, заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.Знішчаны ў тым ліку 11 аэрадромаў ВПС, тры камандныя пункты, пункт базіравання Ваенна-марскіх сіл і 18 радыёлакацыйных станцый комплексаў СПА С-300 і "Бук-М1". Акрамя таго, падчас аперацыі былі збіты ўкраінскі баявы верталёт і чатыры ўдарныя беспілотнікі "Байрактар ТБ-2".У ведамстве таксама распавялі, што падчас спецаперацыі пацярпеў аварыю расійскі штурмавік Су-25 - пілоту прыйшлося катапультавацца.У Данбасе працягваецца контрнаступленне на баявыя парадкі ўкраінскай арміі, групоўкам войск ДНР і ЛНР дапамагаюць падраздзяленні Узброеных сіл РФ.Генерал адзначыў, што войскі ДНР, наступаючы ў бок Валнаваха, зайшлі па стане на палову пятага вечара на глыбіню да 7 кіламетраў. У ходзе баявых дзеянняў здаліся 14 вайскоўцаў украінскай арміі. Пасля ўзяцця ў іх падпіскі аб адмове ад узброенага супраціўлення ўсе яны будуць адпушчаны да сямей.Сітуацыя ў БеларусіРаніцай блізкі да Савета бяспекі рэспублікі Telegram-канал "Невальфовіч" абверг інфармацыю аб агрэсіі з боку Беларусі ў дачыненні да Украіны.Між тым банкаўскі сектар ужо адрэагаваў на тое, што адбываецца: таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер яшчэ не пачаліся, а асноўныя замежныя валюты ўжо адчувальна падаражэлі. Калі суткі таму амерыканская валюта прадавалася ў сярэднім за 2,64-2,65 рубля, то ў чацвер - ад 2,66 да 3,05. У большасці банкаў цана аднаго долара - 2,84-2,86 беларускіх рубля.Мінабароны Беларусі заявіла, што рэспубліка закрыла частку паветранай прасторы для палётаў грамадзянскіх самалётаў на наступнай тэрыторыі: дзяржмяжа - Высокае - Баранавічы - Асіповічы - Крычаў - і далей па паўднёвай частцы мяжы краіны. Вышыня абмежавання - да 19,8 км.Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі паведаміў аб узмацненні дзяржаўнай мяжы на заходнім і паўднёвым напрамку.Кіраўнік Мінабароны Беларусі заявіў, што УС знаходзяцца ў баявой гатоўнасці ў пунктах пастаяннай дыслакацыі.Беларусы ва УкраінеСупрацоўнікі пасольства Беларусі ва Украіне будуць эвакуіраваны з сем'ямі ў бліжэйшы час, паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.У МЗС таксама рэкамендавалі беларусам адкласці паездкі ва Украіну бліжэйшым часам - да стабілізацыі абстаноўкі. Тым грамадзянам, хто цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, настойліва рэкамендуецца пакінуць краіну, а таксама ўстанавіць і падтрымліваць пастаянны кантакт з Пасольствам Беларусі ва Украіне і Галоўным консульскім упраўленнем МЗС.Пасольства Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС пераведзены на кругласутачны рэжым работы і будуць садзейнічаць грамадзянам. Адкрыты гарачыя лініі: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673, e-mail: consnot@mfa.gov.by.Заявы Аляксандра ЛукашэнкіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў аператыўную нараду з удзелам ваенных. Ён адзначыў, што аператыўную нараду па сітуацыі на паўднёвых і заходніх рубяжах ён запланаваў яшчэ ноччу, таму што трэба было падрыхтавацца, як сябе паводзіць, што сказаць людзям у гэтай сітуацыі.Закрануў ён і тэму, якая абмяркоўваецца ў СМІ, нібыта беларускія войскі ўдзельнічаюць у дэмілітарызацыі ЛНР і ДНР.Беларускі лідар таксама назваў умовы перагавораў РФ з Украінай і прапанаваў правесці перагаворы па ўкраінскім пытанні ў Мінску.Што датычыцца рэферэндуму, які запланаваны на нядзелю, 27 лютага, Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ён адбудзецца.Міжнародная рэакцыяГенсек ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Расію неадкладна спыніць ваенны канфлікт і аперацыю ў Данбасе.Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг таксама заклікаў Маскву неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і "паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны". Пазней на працягу дня ён заявіў, што НАТА не плануе накіроўваць свае сілы на тэрыторыю Украіны.У ЗША прыгразілі ўвядзеннем "поўнамаштабных санкцый" у дачыненні да РФ з-за падзей на Украіне ўжо з чацвярга, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на тэлеканал CNN.Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што выступіць са зваротам да амерыканцаў, у якім раскажа пра свае планы і дзеянні штатаў і іх саюзнікаў у сувязі з ваеннай аперацыяй у ДНР і ЛНР.Шэраг еўрапейскіх краін таксама ўжо выступілі з асуджэннем спецыяльнай аперацыі Расіі ў Данбасе.Польшча не выключае варыянта закрыцця меж з Беларуссю і Расіяй, заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыуш Камінскі.Літва максімальна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй. План уключае пагранічны кантроль, назіранне і выкарыстанне сіл літоўскіх пагранічнікаў. Акрамя таго, з 24 лютага адмяняюцца ўсе водпускі супрацоўнікаў пагранічнай службы Літвы, а пагранічнікі, якія знаходзяцца на адпачынку, вяртаюцца ў свае часткі.Улады Чэхіі прынялі рашэнне адклікаць свайго пасла ў Беларусі для кансультацый, заявіў чэшскі прэм'ер-міністр Пётр Фіяла.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/18/1060705080_196:0:2925:2047_1920x0_80_0_0_cf9301dd0b442babac788f5d57c379f2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
данбас, лнр, днр, украіна, спецаперацыя, ваеннае становішча, уладзімір пуцін, прэзідэнт, бяспека, у свеце
данбас, лнр, днр, украіна, спецаперацыя, ваеннае становішча, уладзімір пуцін, прэзідэнт, бяспека, у свеце
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што адбывалася ў першы дзень
09:45 24.02.2022 (абноўлена: 09:11 25.02.2022) Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін аб’явіў аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе, пасля паўночы ўкраінскія ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. У Данбасе пачалася ваенная аперацыя, у шэрагу ўкраінскіх гарадоў раздаюцца выбухі.
Сёння ноччу кіраўнікі ДНР і ЛНР папрасілі Уладзіміра Пуціна дапамагчы ў адбіцці агрэсіі ваенных сіл Украіны.
Пасля паўночы ўкраінскія ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча (акрамя Данецкай і Луганскай вобласці, дзе ішла ваенная аперацыя).
Па краіне ўстаноўлены асаблівы рэжым выезду і ўезду, узмоцнена ахова правапарадку. Пазней пайшлі паведамленні аб тым, што ўкраінскія сілавікі абстралялі Данецк, былі выпушчаны 10 забароненых мінскімі пагадненнямі мін калібра 120 мм. Аб абстрэле мірнага насельніцтва паведамілі і ўлады ЛНР – рэжым цішыні ў рэспубліцы быў парушаны 177 разоў.
Раніцай чацвярга Уладзімір Пуцін звярнуўся да расіян і заявіў, што прыняў рашэнне "аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе", дадаўшы, што ў планы Расіі не ўваходзіць акупацыя Украіны.
Па дадзеных агенцтва РІА Навіны, выбухі чутны ў Кіеве і Харкаве. Удакладняецца, што выбухі побач з Кіевам – гэта ракетныя ўдары.
"У чацвер, 24 лютага, раніцай, пасля 5:00 (пасля 6:00 мск), у шэрагу гарадоў, сярод якіх і Кіеў, чутны выбухі. Паведамляецца мінімум аб чатырох выбухах у Краматорску, магутным выбуху ў Адэсе, Харкаве, Бердзянску, пачатку магутных абстрэлаў на Данбасе", - паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на агенцтва УНІАН.
Пазней ФСБ РФ распаўсюдзіла паведамленне, што ўкраінскія пагранічнікі больш не ахоўваюць мяжу з РФ.
"Украінскія пагранічнікі масава пакідаюць месцы дыслакацыі на расійска-украінскай мяжы. Па стане на 13:00 украінскія пагранічнікі пакінулі ўсе падраздзяленні на расійска-украінскай мяжы", - паведамілі ў ФСБ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі аб’явіў ваеннае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны.
Вярхоўная Рада Украіны неадкладна прагаласавала за ўвядзенне ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны.
"Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за зацвярджэнне ўказа прэзідэнта аб ваенным становішчы на ўсёй тэрыторыі Украіны", - гаворыцца ў паведамленні парламента на старонцы ў Facebook.
"За" выказаліся 300 дэпутатаў.
Тым часам Народная міліцыя ЛНР паведаміла, што распачата аперацыя па вызваленні "часова акупіраванай тэрыторыі" ЛНР. Там падкрэсьлілі, што мірнаму насельніцтву нічога не пагражае.
Усе пункты пропуску Украіны на граніцы з Беларуссю прыпынілі сваё функцыянаванне на нявызначаны тэрмін,
паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з Расіяй. Ён таксама заявіў, што ў краіне будуць выдаваць зброю ўсім ахвочым абараніць яе суверэнітэт.
Закрыццё паветранай прасторы
Раніцай Украіна паведаміла аб закрыцці сваёй паветранай прасторы, закрыты таксама паветраныя межы Расіі на мяжы з Украінай.
Беларусь адмяніла шэраг авіярэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", якія здзяйсняліся над тэрыторыяй Украіны.
Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) аб'явіла Украіну зонай актыўнага канфлікту, назваўшы яе паветраную прастору небяспечнай.
Забараніў палёты таксама Казахстан, адменены шэраг рэйсаў з Расіі, азербайджанская авіякампанія Buta Airways прыпыніла палёты ва ўкраінскую сталіцу, "Турэцкія авіялініі" адмянілі ўсе рэйсы.
Паведамленні Мінабароны РФ
Паводле паведамлення міністэрства абароны Расіі ваенная інфраструктура авіяцыйных баз узброеных сіл Украіны выведзена са строю.
Міністэрства абароны РФ
паведаміла, што УС Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны. Па дадзеных ведамства, высокадакладнымі сродкамі паражэння выводзяцца са строю ваенная інфраструктура, аб’екты СПА, ваенныя аэрадромы, авіяцыя ўзброеных сіл Украіны. У міністэрстве ўдакладнілі, што грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.
Прыкладна ў 10:45 расійскае Міністэрства абароны
распаўсюдзіла заяву аб тым, што падраздзяленні і вайскоўцы ВС Украіны масава пакідаюць займаныя пазіцыі, кідаючы пры гэтым сваё ўзбраенне.
У ведамстве спаслаліся на дадзеныя сродкаў разведкі і ўдакладнілі пры гэтым, што пазіцыі падраздзяленняў УС Украіны, якія склалі зброю, ударам не падвяргаюцца.
Першыя вынікі спецаперацыі
У выніку расійскіх удараў са строю выведзены 74 наземныя аб'екты ваеннай інфраструктуры Украіны,
заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.
Знішчаны ў тым ліку 11 аэрадромаў ВПС, тры камандныя пункты, пункт базіравання Ваенна-марскіх сіл і 18 радыёлакацыйных станцый комплексаў СПА С-300 і "Бук-М1". Акрамя таго, падчас аперацыі былі збіты ўкраінскі баявы верталёт і чатыры ўдарныя беспілотнікі "Байрактар ТБ-2".
У ведамстве таксама распавялі, што падчас спецаперацыі пацярпеў аварыю расійскі штурмавік Су-25 - пілоту прыйшлося катапультавацца.
У Данбасе працягваецца контрнаступленне на баявыя парадкі ўкраінскай арміі, групоўкам войск ДНР і ЛНР дапамагаюць падраздзяленні Узброеных сіл РФ.
Генерал адзначыў, што войскі ДНР, наступаючы ў бок Валнаваха, зайшлі па стане на палову пятага вечара на глыбіню да 7 кіламетраў. У ходзе баявых дзеянняў здаліся 14 вайскоўцаў украінскай арміі. Пасля ўзяцця ў іх падпіскі аб адмове ад узброенага супраціўлення ўсе яны будуць адпушчаны да сямей.
Раніцай блізкі да Савета бяспекі рэспублікі Telegram-канал "Невальфовіч" абверг інфармацыю аб агрэсіі з боку Беларусі ў дачыненні да Украіны.
Між тым банкаўскі сектар ужо адрэагаваў на тое, што адбываецца: таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер яшчэ не пачаліся, а асноўныя замежныя валюты ўжо адчувальна падаражэлі. Калі суткі таму амерыканская валюта прадавалася ў сярэднім за 2,64-2,65 рубля, то ў чацвер - ад 2,66 да 3,05. У большасці банкаў цана аднаго долара - 2,84-2,86 беларускіх рубля.
Мінабароны Беларусі заявіла, што рэспубліка закрыла частку паветранай прасторы для палётаў грамадзянскіх самалётаў на наступнай тэрыторыі: дзяржмяжа - Высокае - Баранавічы - Асіповічы - Крычаў - і далей па паўднёвай частцы мяжы краіны. Вышыня абмежавання - да 19,8 км.
Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі
паведаміў аб узмацненні дзяржаўнай мяжы на заходнім і паўднёвым напрамку.
Кіраўнік Мінабароны Беларусі
заявіў, што УС знаходзяцца ў баявой гатоўнасці ў пунктах пастаяннай дыслакацыі.
Супрацоўнікі пасольства Беларусі ва Украіне будуць эвакуіраваны з сем'ямі ў бліжэйшы час,
паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.
У МЗС таксама рэкамендавалі беларусам адкласці паездкі ва Украіну бліжэйшым часам - да стабілізацыі абстаноўкі. Тым грамадзянам, хто цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, настойліва рэкамендуецца пакінуць краіну, а таксама ўстанавіць і падтрымліваць пастаянны кантакт з Пасольствам Беларусі ва Украіне і Галоўным консульскім упраўленнем МЗС.
Пасольства Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС пераведзены на кругласутачны рэжым работы і будуць садзейнічаць грамадзянам. Адкрыты гарачыя лініі: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673, e-mail: consnot@mfa.gov.by.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў
аператыўную нараду з удзелам ваенных. Ён адзначыў, што аператыўную нараду па сітуацыі на паўднёвых і заходніх рубяжах ён запланаваў яшчэ ноччу, таму што трэба было падрыхтавацца, як сябе паводзіць, што сказаць людзям у гэтай сітуацыі.
Закрануў ён і тэму, якая абмяркоўваецца ў СМІ, нібыта беларускія войскі ўдзельнічаюць у дэмілітарызацыі ЛНР і ДНР.
"Беларускія войскі не бяруць ніякага ўдзелу ў расійскай спецаперацыі ў Данбасе", - катэгарычна заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар таксама
назваў умовы перагавораў РФ з Украінай і прапанаваў правесці перагаворы па ўкраінскім пытанні ў Мінску.
Што датычыцца рэферэндуму, які запланаваны на нядзелю, 27 лютага, Аляксандр Лукашэнка
запэўніў, што ён адбудзецца.
Генсек ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Расію неадкладна спыніць ваенны канфлікт і аперацыю ў Данбасе.
Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг таксама заклікаў Маскву неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і "паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны". Пазней на працягу дня ён заявіў, што
НАТА не плануе накіроўваць свае сілы на тэрыторыю Украіны.
У ЗША прыгразілі ўвядзеннем "поўнамаштабных санкцый" у дачыненні да РФ з-за падзей на Украіне ўжо з чацвярга, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на тэлеканал CNN.
Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што выступіць са зваротам да амерыканцаў, у якім раскажа пра свае планы і дзеянні штатаў і іх саюзнікаў у сувязі з ваеннай аперацыяй у ДНР і ЛНР.
Шэраг еўрапейскіх краін таксама ўжо
выступілі з асуджэннем спецыяльнай аперацыі Расіі ў Данбасе.
Польшча
не выключае варыянта закрыцця меж з Беларуссю і Расіяй, заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыуш Камінскі.
Літва максімальна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй. План уключае пагранічны кантроль, назіранне і выкарыстанне сіл літоўскіх пагранічнікаў. Акрамя таго, з 24 лютага адмяняюцца ўсе водпускі супрацоўнікаў пагранічнай службы Літвы, а пагранічнікі, якія знаходзяцца на адпачынку, вяртаюцца ў свае часткі.
Улады Чэхіі прынялі рашэнне адклікаць свайго пасла ў Беларусі для кансультацый, заявіў чэшскі прэм'ер-міністр Пётр Фіяла.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь СБУ рыхтуе правакацыі з пастановачнай відэаздымкай – Мінабароны Расіі
Лукашэнка: без Расіі
на Беларусь пачнецца атака з усіх бакоў
Ваеннае становішча ва Украіне: што адбываецца ў Кіеве зараз - фота