Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Ваеннае становішча ва Украіне: што адбываецца ў Кіеве зараз - фота

Ва ўкраінскай сталіцы ёсць электрычнасць і вада, працуюць сотавая сувязь і інтэрнэт, прадуктовыя магазіны. Аднак сірэны трывогі, якія прагучалі над горадам, паднялі паніку сярод насельніцтва.
Sputnik
Кіеўскі аэрапорт "Жуляны" спыніў працу. Вялікі паток аўтамабіляў накіроўваецца ў бок заходняга і паўднёвага выездаў з Кіева. Што адбываецца ў горадзе, глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.
1 / 14

Раніцай СМІ паведамілі аб тым, што былі чутны выбухі ў Кіеве, Краматорску і Адэсе.

2 / 14

Ва ўкраінскай сталіцы пратэсціравалі адключэнне электрычнасці.

3 / 14

Дарожная сітуацыя складаная.

4 / 14

Аўтамабілі стаяць на выездзе з горада пасля аб’яўлення аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

5 / 14

Чэргі на АЗС у Кіеве.

6 / 14

Паліцэйскія аглядаюць рэшткі ракеты, якая ўпала на вуліцу Кіева.

7 / 14

Людзі хаваюцца ў метро.

8 / 14

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі аб’явіў ваеннае становішча ў краіне, Вярхоўная Рада прагаласавала за яго ўвядзенне.

9 / 14

Грамадзяне стаяць у чарзе для таго, каб зняць грашовыя сродкі ў банкамаце на адной з вуліц у Кіеве.

10 / 14

Жыхары сталіцы складаюць свае рэчы ў машыну на адной з вуліц у Кіеве.

11 / 14

Мэр Кіева Віталій Клічко заклікаў жыхароў не губляць вытрымкі. Ён адзначыў, што "самы страшны вораг зараз – паніка".

12 / 14

Сёння ў цэнтры Кіева завылі сірэны паветранай трывогі, пасля таго як гарады па ўсёй Украіне падвергліся ракетным ударам.

13 / 14

Кіеўскі аэрапорт "Жуляны" спыніў працу.

14 / 14

Сем’і з рэчамі на станцыі метро ў Кіеве.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны
Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія
УС Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны - Мінабароны РФ
Пуцін аб'явіў аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе
Сітуацыя ў Данбасе ў фатаграфіях: абстрэлы, мабілізацыя, бежанцы