МІНСК, 26 лют – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка наведаў спаборніцтвы сярод юнакоў і моладзі па біятлоне і лыжных гонках на прызы прэзідэнта ў "Раўбічах" і коратка падвёў вынікі Алімпіяды.
Ён падкрэсліў, што Гульні ў Пекіне мала радасці падарылі народу рэспублікі, хаця рабілася ўсё для дастойнага выступлення спартсменаў на Алімпіядзе.
"Усяго хапала. У выніку маем тое, што маем. Блякла выглядалі. Думаю, што няма належнай канкурэнцыі", - цытуе прэс-служба Лукашэнкі яго словы.
Ён папярэдзіў спартыўных функцыянераў і трэнераў, што патрэбен вынік, калі яны жадаюць і далей працягваць працаваць.
Паводле слоў прэзідэнта, у краіне ёсць добрыя трэнеры, пакаленне, якое падрастае, але дарослыя атлеты не адчуваюць адказнасці за тыя грошы, якія ўкладае дзяржава.
"Трошкі, прабачце, прыбарзелі і прыбурэлі і спартсмены, і трэнеры. Ніводзін бы ў Нарвегіі ці нават у Расіі не застаўся пасля гэтага няўдалага выступлення на Алімпіядзе", - дадаў ён.
Лукашэнка мяркуе, што ў краіне ёсць усё неабходнае для ўдалай падрыхтоўкі: спартбазы, трэнеры, інфраструктура.
"Патрэбен попыт: я ў цябе ўклаў, я табе дапамог як дзяржава – дайце аддачу. Не даяце – сыходзьце. Гэта значыць трэба, каб была сістэма. Яна, накшталт, ёсць, як мне дакладваюць, але яна не спрацавала. І трэба найжорсткі попыт ", - дадаў ён.
Медальныя вынікі
Зборная Беларусі ўпершыню з 2006 года (тады Алімпіяда праходзіла ў Турыне) не заваявала золата. У скарбонцы нашай каманды два срэбры – у біятланіста Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы і лыжнай акрабаткі Ганны Гуськовай.
Зрэшты, без унікальных асабістых дасягненняў не абышлося. Ганна Гуськова стала самай тытулаванай фрыстайлісткай у зборнай Беларусі і ў свеце: яна дадала другое месца ў Пекіне да чэмпіёнства чатырохгадовай даўніны ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане.
Што да Смольскага, то ён прынёс першую ўзнагароду для мужчынскай біятлоннай каманды з часоў Ванкувера, калі ў індывідуальнай гонцы ўсіх здзівіў Сяргей Новікаў, які заняў другое месца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Чакалі не тыя вынікі: Домрачава ацаніла выступленне беларусаў на Гульнях
Лёд, агонь і сапраўдныя героі: закрыццё зімовай Алімпіяды ў Пекіне – фота
Не толькі Валіева: скандалы і кур’ёзы Алімпіяды ў Пекіне
Расія заняла дзевятае месца ў медальным заліку па выніках Гульняў у Пекіне
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе