https://bel.sputnik.by/20220220/rasya-zanyala-dzevyatae-mestsa--medalnym-zalku-pa-vynkakh-gulnya-u-pekne-1060561505.html
Расія заняла дзевятае месца ў медальным заліку па выніках Гульняў у Пекіне
Расія заняла дзевятае месца ў медальным заліку па выніках Гульняў у Пекіне
Sputnik Беларусь
Медальны залік выйграла Нарвегія, у зборнай Беларусі – 24-е месца. 20.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-20T11:48+0300
2022-02-20T11:48+0300
2022-02-20T11:51+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
расія
медальны залік
алімпіяда
пекін
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
нарвегія
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/14/1060559988_0:246:3205:2048_1920x0_80_0_0_f2c4667e9208bc59f079d2218b57388b.jpg
МІНСК, 20 лют – Sputnik. У нядзелю, 20 лютага, у Пекіне завяршаюцца XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.Па выніках апошняга, 16-га дня спаборніцтва Расія захавала дзевятае месца ў медальным заліку і другое па агульнай колькасці.У актыве Алімпійскага камітэта Расіі, пад сцягам якога выступала на Гульнях зборная РФ, рэкордныя 32 медалі. З іх 6 залатой вартасці, 12 сярэбраных і 14 бронзавых.Медальны залік выйграла Нарвегія (16, 8, 13), другое месца заняла Германія (12, 10, 5), а тройку найлепшых замкнуў Кітай (9, 4, 2).Цырымонія закрыцця АГФлаганосцам беларускай зборнай на цырымоніі закрыцця будзе канкабежац Ігнат Галавацюк, паведаміў у нядзелю Telegram-канал Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі са спасылкай на штаб беларускай дэлегацыі на АГ. Цырымонія закрыцця пачнецца ў 15:00 па мінскім часе.Галавацюк разам з Ганнай Ніфантавай таксама выступаў флаганосцам і на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 4 лютага.Нагадаем, канькабежац стартаваў у Пекіне на трох дыстанцыях, яго лепшы вынік на гэтай Алімпіядзе – шостае месца на дыстанцыі 1000 м.Алімпіяда праходзіла з 4 па 20 лютага. Беларусь на ёй прадставілі 29 атлетаў у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле (лыжная акрабатыка), гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, фігурным катанні. Самае вялікае прадстаўніцтва - у біятланістаў: 10 спартсменаў.У зборнай Беларусі – 24-е месца: два сярэбраныя медалі ў скарбонку рэспублікі прынеслі Ганна Гуськова і Антон Смольскі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
пекін
нарвегія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/14/1060559988_236:0:2967:2048_1920x0_80_0_0_5b8374f89318fd3d5aaca5090458c490.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, расія, медальны залік, алімпіяда, пекін, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, нарвегія, беларусь, у свеце
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, расія, медальны залік, алімпіяда, пекін, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, нарвегія, беларусь, у свеце
Расія заняла дзевятае месца ў медальным заліку па выніках Гульняў у Пекіне
11:48 20.02.2022 (абноўлена: 11:51 20.02.2022) Медальны залік выйграла Нарвегія, у зборнай Беларусі – 24-е месца.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. У нядзелю, 20 лютага, у Пекіне завяршаюцца XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
Па выніках апошняга, 16-га дня спаборніцтва Расія захавала дзевятае месца ў медальным заліку і другое па агульнай колькасці.
У актыве Алімпійскага камітэта Расіі, пад сцягам якога выступала на Гульнях зборная РФ, рэкордныя 32 медалі. З іх 6 залатой вартасці, 12 сярэбраных і 14 бронзавых.
Медальны залік выйграла Нарвегія (16, 8, 13), другое месца заняла Германія (12, 10, 5), а тройку найлепшых замкнуў Кітай (9, 4, 2).
Флаганосцам беларускай зборнай на цырымоніі закрыцця будзе канкабежац Ігнат Галавацюк, паведаміў у нядзелю Telegram-канал Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі са спасылкай на штаб беларускай дэлегацыі на АГ. Цырымонія закрыцця пачнецца ў 15:00 па мінскім часе.
Галавацюк разам з Ганнай Ніфантавай таксама выступаў флаганосцам і на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 4 лютага.
Нагадаем, канькабежац стартаваў у Пекіне на трох дыстанцыях, яго лепшы вынік на гэтай Алімпіядзе – шостае месца на дыстанцыі 1000 м.
Алімпіяда праходзіла з 4 па 20 лютага. Беларусь на ёй прадставілі 29 атлетаў у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле (лыжная акрабатыка), гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, фігурным катанні. Самае вялікае прадстаўніцтва - у біятланістаў: 10 спартсменаў.
У зборнай Беларусі – 24-е месца: два сярэбраныя медалі ў скарбонку рэспублікі прынеслі Ганна Гуськова і Антон Смольскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Геніяльная фігурыстка": алімпійскія чэмпіёны розных краін
падтрымалі Валіеву - відэаДынара
Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды