МІНСК, 27 лют – Sputnik. Еўрапейская камісія прапануе забараніць на тэрыторыі ЕС два расійскія СМІ – RT і Sputnik, пра гэта заявіла кіраўнік ЕК Урсула фон дэр Ляйен.
Па яе словах, гэтыя СМІ, а таксама іх даччыныя кампаніі больш не змогуць працаваць на тэрыторыі саюза.
"Мы распрацоўваем інструменты для забароны іх дэзінфармацыі ў Еўропе", - сказала фон дэр Ляйен.
Блакіроўка Sputnik
Раней паведамлялася, што відэахостынг YouTube заблакіраваў канал "Sputnik на рускай" на тэрыторыі Украіны. Таксама сервіс заблакіраваў манетызацыю некалькіх расійскіх каналаў.
Раней на такія ж крокі пайшла кампанія Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, а відэахостынг YouTube, які належыць Google, абмежаваў паказ кантэнту RT на ўкраінскай тэрыторыі.
У самім YouTube заявілі, што паказваюць відэа з надзейных крыніц інфармацыі і працуюць над выдаленнем кантэнту, які парушае палітыку кампаніі.
У Google распавялі аб блакіраванні нядобрасумленнай рэкламы, звязанай з крызісам на Украіне, стваральнікі якой спрабуюць "скарыстацца сітуацыяй".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Раскамнагляд патрабуе вярнуць доступ да YouTube-каналаў СМІ РФ на Украіне
YouTube заблакіраваў канал Sputnik на рускай ва Украіне
YouTube абмежаваў паказ кантэнту канала RT ва Украіне
Сайты Sputnik Малдова запрацавалі па новых адрасах
Расійскія і адзін беларускі: у Эстоніі забароняць пяць тэлеканалаў
Лаўроў заклікаў спыніць дыскрымінацыю RT DE у ФРГ
Інфармацыйная вайна ўжо даўно перарасла ў сапраўдную – Ніколаў