https://bel.sputnik.by/20220225/rasyskya--adzn-belarusk-u-eston-zabaronyats-pyats-telekanala-1060791004.html
Расійскія і адзін беларускі: у Эстоніі забароняць пяць тэлеканалаў
Расійскія і адзін беларускі: у Эстоніі забароняць пяць тэлеканалаў
Рэгулятар заявіў, што болевы парог эстонскай інфармацыйнай прасторы ўжо перавышаны асобнымі тэлеканаламі. 25.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-25T14:58+0300
2022-02-25T14:58+0300
2022-02-25T14:59+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
тэлеканал
эстонія
смі
свабода смі
забарона
у свеце
спецаперацыя
уладзімір пуцін
зварот
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/81/1031098161_0:54:1921:1134_1920x0_80_0_0_ff820ee09d6be5018b26155b1ccb8722.jpg
МІНСК, 25 лют – Sputnik. У Эстоніі спыняць трансляцыю пяць тэлеканалаў: чатырох расійскіх і аднаго беларускага. Пра гэта паведамляецца на сайце Эстонскай дзяржаўнай службы па абароне праў спажыўцоў і тэхнічным наглядзе (TTJA).Рэгулятар выдаў прадпісанне тэлекамунікацыйным кампаніям спыніць рэтрансляцыю пяці тэлеканалаў на тэрыторыі краіны: РТР Планета, НТВ Мір (таксама НТВ Мір Балтык), Беларусь 24, Расія 24 (УДТРК) і ТБ Цэнтр International (TVCI).Такое рашэнне тлумачыцца тым, што на гэтых тэлеканалах у чацвер, 24 лютага, вялася трансляцыя выступлення прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Рэгулятар устанавіў, што трансляцыя нібыта парушыла агульныя прынцыпы міжнароднага права і патрабаванні закона аб медыя-паслугах."Незвычайны час патрабуе рашучых дзеянняў – мы канстатуем, што болевы парог эстонскай інфармацыйнай прасторы ўжо перавышаны асобнымі тэлеканаламі", - заявіў генеральны дырэктар TTJA Каур Каяк.Абавязацельства па прадпісанні сапраўднае на працягу 12 месяцаў.Рэакцыя Мінінфарма БеларусіУ прэс-службе міністэрства інфармацыі Беларусі заявілі, што рашуча асуджаюць забарону трансляцыі ў Эстоніі тэлеканала "Беларусь 24".Беларускі бок лічыць, што рашэнне прымалася без важкіх на тое прычын і доказаў.Гэты факт ведамства расцэньвае як чарговы прыклад ціску на СМІ, якія маюць пазіцыю, не супадаючую з афіцыйным Талінам, гаворыцца ў паведамленні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
эстонія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/81/1031098161_92:0:1799:1280_1920x0_80_0_0_243309feeb610aeef3f220772a36502e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
тэлеканал, эстонія, смі, свабода смі, забарона, у свеце, спецаперацыя, уладзімір пуцін, зварот
тэлеканал, эстонія, смі, свабода смі, забарона, у свеце, спецаперацыя, уладзімір пуцін, зварот
Расійскія і адзін беларускі: у Эстоніі забароняць пяць тэлеканалаў
14:58 25.02.2022 (абноўлена: 14:59 25.02.2022) Рэгулятар заявіў, што болевы парог эстонскай інфармацыйнай прасторы ўжо перавышаны асобнымі тэлеканаламі.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. У Эстоніі спыняць трансляцыю пяць тэлеканалаў: чатырох расійскіх і аднаго беларускага. Пра гэта паведамляецца на сайце Эстонскай дзяржаўнай службы па абароне праў спажыўцоў і тэхнічным наглядзе (TTJA).
Рэгулятар выдаў прадпісанне тэлекамунікацыйным кампаніям спыніць рэтрансляцыю пяці тэлеканалаў на тэрыторыі краіны: РТР Планета, НТВ Мір (таксама НТВ Мір Балтык), Беларусь 24, Расія 24 (УДТРК) і ТБ Цэнтр International (TVCI).
Такое рашэнне тлумачыцца тым, што на гэтых тэлеканалах у чацвер, 24 лютага, вялася трансляцыя выступлення прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Рэгулятар устанавіў, што трансляцыя нібыта парушыла агульныя прынцыпы міжнароднага права і патрабаванні закона аб медыя-паслугах.
Трансляцыя "парушыла забарону на падбухторванне да здзяйснення правапарушэння, падарвала грамадскую бяспеку, у тым ліку нацыянальную бяспеку і абарону, і ўяўляе значную пагрозу грамадскай бяспецы", гаворыцца на сайце TTJA.
"Незвычайны час патрабуе рашучых дзеянняў – мы канстатуем, што болевы парог эстонскай інфармацыйнай прасторы ўжо перавышаны асобнымі тэлеканаламі", - заявіў генеральны дырэктар TTJA Каур Каяк.
Абавязацельства па прадпісанні сапраўднае на працягу 12 месяцаў.
Рэакцыя Мінінфарма Беларусі
У прэс-службе міністэрства інфармацыі Беларусі заявілі, што рашуча асуджаюць забарону трансляцыі ў Эстоніі тэлеканала "Беларусь 24".
Беларускі бок лічыць, што рашэнне прымалася без важкіх на тое прычын і доказаў.
"Відавочна, што галоўная мэта – далейшая зачыстка інфармацыйнага поля і ўстанаўленне татальнага кантролю за медыя, што з’яўляецца грубым парушэннем дэклараваных еўрапейскіх норм і стандартаў", - заявілі ў Мінінфарме.
Гэты факт ведамства расцэньвае як чарговы прыклад ціску на СМІ, якія маюць пазіцыю, не супадаючую з афіцыйным Талінам, гаворыцца ў паведамленні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія
СБУ рыхтуе правакацыі з пастановачнай відэаздымкай – Мінабароны Расіі