МІНСК, 27 лют – Sputnik. На тэрыторыі Украіны адлоўліваюць рускіх і беларусаў. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па словах кіраўніка дзяржавы, каля 2000 чалавек прыехала да суседзяў адпачыць, "а сёння яны не тое, што не могуць адтуль выехаць, іх там збіваюць".
"Ён (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik) што – штурхае мяне на правядзенне спецаперацыі, каб я вызваляў сваіх людзей там? Яны не ведаюць нашы спецпадраздзяленні. Вар’яты. Не чапайце людзей", - папярэдзіў Лукашэнка.
Ён расказаў, што Украіна пагражае тэрарыстычнымі актамі, падрыхтавала бандытаў з ліку збеглых: "Заўважце: аўтаматы ім там не далі ў Кіеве па беларускіх пашпартах. У групы збілі як варвараў і нацэльваюць супраць Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок неаднаразова фіксаваў выпадкі завозу зброі з тэрыторыі Украіны.
Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх лагерах рыхтаваліся бандфарміраванні, "і не толькі для вайны на Данбасе, але і для правакацый у нас у Беларусі".
"Пратасевіч – гэта плён іх выхавання. Спрабавалі хлопца гэтага штурхнуць на вайнушку ў Данбасе", - сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, канфлікт ва Украіне трэба тэрмінова спыніць, інакш ён можа пагоршыцца. Тое, што зараз праходзіць у суседняй краіне Лукашэнка назваў кветачкамі, але могуць вырасці і ягадкі.
"І ні ў якім бункеры – ні ў амерыканскім, ні ў нейкім іншым – ён (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik) не схаваецца. Таму сёння трэба спыніць вайну", - заявіў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расійская перагаворная група чакае ўкраінскіх калег у Мінску
Лукашэнка: ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата ці боепрыпасаў
Зяленскі хоча перагавораў з Расіяй – але не ў Мінску
Мінабароны Беларусі абвергла адпраўку вайскоўцаў ва Украіну
Расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь на перагаворы з украінцамі - Пяскоў