МІНСК, 27 лют – Sputnik. Відэахостынг YouTube абмежаваў паказ кантэнту канала RT на Украіне, паведамляецца ў Telergam RT на рускай.
Прычына абмежавання не называецца. У іншых краінах відэа па-ранейшаму даступныя, гаворыцца ў паведамленні.
"Раней Facebook двойчы пазначыў публікацыі RT па сітуацыі ў Данбасе як ілжывыя. Пры тым, што мы давалі толькі афіцыйную інфармацыю ад ведамстваў", – заявілі ў RT.
У RT таксама паведамілі аб тым, што YouTube адключыў манетызацыю іх каналаў. Абмежаванні закранулі акаўнты на ўсіх мовах, а таксама профіль дакументальнага тэлеканала RTД.
"Платформа паведамляе (ужо па традыцыі), што наш кантэнт "не адказвае правілам манетызацыі" – распавялі ў RT.
Па дадзеных Раскамнагляду на лістапад 2021-га, з 2020 года зафіксавана больш за 50 фактаў цэнзуры матэрыялаў расійскіх СМІ і іх афіцыйных акаўнтаў з боку замежных інтэрнэт-пляцовак, найбольш частай цэнзуры падвяргаюцца матэрыялы такіх СМІ, як Sputnik, RT, Anna News, палова з іх зафіксавана на YouTube.
У RT заяўлялі, што лічаць такія дзеянні з боку адміністрацыі відэахостынгу цэнзурай, якая парушае ключавыя прынцыпы свабоднага распаўсюджвання інфармацыі, бесперашкоднага доступу да яе.
DDOS-атакі
Шэраг расійскіх сайтаў падвергся ў суботу хакерскім нападзенням. Сярод іх – сайт інфармацыйнага агенцтва РІА Навіны, міжнародная і чэшская версіі сайта Sputnik.
Раней DDOS-атакам таксама падвяргаліся сайты Раскосмасу, РЧ, RT.
У пятніцу хакерская групоўка Anonymous узяла на сябе адказнасць за нападзенне на сайт расійскага тэлеканала RT. У сваёй заяве ў Twitter групоўка напісала, што "афіцыйна аб’яўляе вайну Расіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сайты Sputnik Малдова запрацавалі па новых адрасах
Расійскія і адзін беларускі: у Эстоніі забароняць пяць тэлеканалаў
Сіманьян аб забароне RT у Германіі: вяшчаць не спынім
Лаўроў заклікаў спыніць дыскрымінацыю RT DE у ФРГ
Sputnik Meedia пачаў працаваць у Эстоніі - відэа