МІНСК, 27 лют – Sputnik. Кіеў хоча міру і перагавораў з Расіяй, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Аднак, паводле яго слоў, Мінск у якасці перагаворнай пляцоўкі не падыходзіць.
"Калі б з вашай тэрыторыі не было агрэсіўных дзеянняў, мы маглі б размаўляць у Мінску, вашым горадзе. Калі вы былі нейтральныя, мы гаварылі ў Мінску, мы шмат разоў сустракаліся – так проста правільна, так праўдзіва, менавіта так, па-суседску, размаўляць нам", - заявіў прэзідэнт Украіны.
Ён падкрэсліў, што Украіна хоча міру, хоча перамоў і заканчэння вайны.
У якасці магчымых пляцовак для перагавораў ён назваў Варшаву, Браціславу, Будапешт, Стамбул, Баку і адзначыў, што гэтыя гарады былі прапанаваны расійскаму боку.
"Ды і любы іншы горад нам падыходзіць. У краіне, з тэрыторыі якой не ляцяць ракеты", - падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, толькі пры такіх умовах перамовы будуць сумленнымі і будуць садзейнічаць заканчэнню вайны.
"Шчыра жадаю Беларусі зноў стаць той самай добрай, бяспечнай Беларуссю, якую ўсё бачылі яшчэ не так даўно", - сказаў Зяленскі.
Раней у нядзелю прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь на перагаворы з украінцамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь на перагаворы з украінцамі - Пяскоў
Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС
Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю