Военнослужащий во время заряжания реактивной системы залпового огня (РСЗО) 9К57 Ураган  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2022
Падпісацца
Расійскі прэзідэнт аб'явіў напярэдадні аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Беларускі бок гатоў аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй, паведамілі ў МЗС Беларусі.
Раней 24 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з відэазваротам, у якім аб'явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі, якая павінна гарантаваць бяспеку жыхарам Данбаса. Пры гэтым расійскія ўлады ўдакладнілі, што мэтай спецаперацыі з'яўляецца дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны і заклікалі вайскоўцаў скласці зброю і вярнуцца да сваіх сямей.
"Калі бакі дасягнуць дамоўленасці, гатовы аказаць любое садзейнічанне", - паведамілі РІА Навіны ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У ведамстве нагадалі, што беларускі бок неаднаразова гаварыў аб тым, што гатоў зрабіць "усё магчымае для ўстанаўлення міру ва Украіне, спынення кровапраліцця паміж брацкімі славянскімі народамі".
"Беларусь заўсёды выступала за вырашэнне любых пытанняў дыпламатычным спосабам і шляхам перагавораў. Вопыт работы кантактнай групы ў Мінску, калі ўсе бакі выказвалі толькі падзякі ў адрас беларускага боку, красамоўна пацвярджае наш адказны падыход на справе да такога кшталту рэчаў. У бягучай жа сітуацыі сам Бог загадаў нам зрабіць усё магчымае", - канстатавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Масква гатова накіраваць дэлегацыю для перамоў

У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў аб гатоўнасці Расіі накіраваць у Мінск дэлегацыю для перамоў з украінскім бокам.
Такім чынам ён пракаменціраваў словы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб тым, што той гатоў абмяркоўваць на перагаворах з расіянамі нейтральны статус Украіны.
Дзмітрый Пяскоў расказаў таксама, што расійскі прэзідэнт размаўляў па тэлефоне з беларускім калегам. І Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатоў стварыць усе неабходныя ўмовы для прыбыцця дэлегацый.

Мінскія пагадненні

Беларусь ужо мае вопыт арганізацыі перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. У лютым 2015 года ў Палацы Незалежнасці адбылося пасяджэнне нармандскай чацвёркі, падчас якога былі выпрацаваныя Мінскія пагадненні.
У наступныя гады менавіта ў беларускай сталіцы праходзілі сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. З пачаткам пандэміі яны перайшлі ў анлайн фармат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія гатова адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай - Пяскоў
Ваенная аперацыя ва Украіне: расійскія войскі пад Херсонам – фота
Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю
Лаўроў заявіў, што Захад выгароджвае кіеўскі рэжым
Ваенная спецаперацыя ў Данбасе: што адбываецца ў пятніцу
Стужка навiн
0