МІНСК, 1 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін цяпер робіць захады і дзеянні, аб якіх папярэджваў 15 гадоў, заявіў былы саветнік кіраўніка Пентагона палкоўнік Дуглас МакГрэгар.
Паводле яго слоў, расійскі лідар казаў, што не пацерпіць войскі і ракеты ЗША на сваіх межах – як і Штаты не будуць мірыцца са знаходжаннем войск РФ на Кубе.
"Мы праігнаравалі яго, і ён пачаў дзейнічаць", – сказаў МакГрэгар.
Ён таксама ўдакладніў, што бітва на ўсходзе Украіны цяпер амаль скончана: УС Украіны акружаны і адрэзаны. На паўднёвым усходзе краіны засяроджана ад 30 да 40 тысяч вайскоўцаў, і калі яны не здадуцца, то будуць знішчаны.
"Гульня скончана. Зяленскаму прыйдзецца дамовіцца аб найлепшай здзелцы, якую ён толькі зможа атрымаць. ЗША ўжо сказалі яму, што, калі ён выбера нейтралітэт для Украіны, мы яго падтрымаем", - сказаў палкоўнік.
Па словах былога саветніка кіраўніка Пентагона, Пуціну Украіна не патрэбна – яму неабходны яе нейтральны статус.
Пры гэтым МакГрэгар асабліва падкрэсліў, што ЗША ў сітуацыю не павінны ўмешвацца, у тым ліку праз увядзенне якіх-небудзь санкцый.
Расійская спецаперацыя на Украіне
Ваенная спецаперацыя на Украіне працягваецца шосты дзень. Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб’ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі – "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Перагаворы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў бліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы. Паводле слоў беларускага палітолага Юрыя Васкрасенскага, блізкага да арганізатараў сустрэчы, чарговы раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў можа адбыцца ў сераду, 2 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Перагаворы РФ і Украіны могуць прайсці заўтра – крыніца
Шайгу: расійская армія не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю
Мінабароны РФ расказала аб стратах ва Украіне
Пуцін загадаў Мінабароны перавесці сілы стрымлівання ў спецыяльны рэжым
Спецаперацыя ў Данбасе: якія падзеі адбываюцца ў аўторак