https://bel.sputnik.by/20220301/shaygu-rasyskaya-armya-ne-akuprue-kranskuyu-terytoryyu-1060949281.html
Шайгу: расійская армія не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю
Шайгу: расійская армія не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю
Sputnik Беларусь
Па словах міністра абароны РФ, удары падчас ваеннай спецаперацыі наносяцца толькі па ваенных аб’ектах і выключна высокадакладнай зброяй. 01.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-01T15:54+0300
2022-03-01T15:54+0300
2022-03-01T15:54+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
сяргей шайгу
абарона
міністэрства абароны рф
расія
бяспека
спецаперацыя
данбас
зброя
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047956894_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_bf1e5eaf14e8724bd0ee0294c5ffc7bb.jpg
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Расійскае войска не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю, а ў спецаперацыі прымае ўсе меры для захавання жыцця і бяспекі мірных жыхароў, заявіў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.Ён паведаміў, што ваенная спецаперацыя на Украіне будзе прадоўжана аж да дасягнення пастаўленых мэт, галоўная задача – абараніць Расію ад знешняй ваеннай пагрозы з боку Захаду.Паводле яго слоў, грамадзянскаму насельніцтву з боку Расіі нічога не пагражае: удары наносяцца толькі па ваенных аб’ектах і выключна высокадакладнай зброяй.Украінскія вайскоўцы прыкрываюцца грамадзянскіміШайгу таксама адзначыў, што ў ходзе баявых сутыкненняў украінскі бок выкарыстоўвае мірных грамадзян у якасці жывога шчыта, размяшчаючы ў жылых кварталах і паблізу школ і дзіцячых садоў баявыя разлікі.Кіраўнік Мінабароны РФ падзякаваў асабоваму складу "за мужнасць і гераізм, добрасумленнае і прафесійнае выкананне пастаўленых задач".Расійская спецаперацыя на УкраінеВаенная спецаперацыя на Украіне працягваецца шосты дзень. Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб’ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".Перамовы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў найбліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047956894_163:0:2894:2048_1920x0_80_0_0_b6cab717bfe3a750b3106f8d681c14a7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей шайгу, абарона, міністэрства абароны рф, расія, бяспека, спецаперацыя, данбас, зброя, украіна, у свеце
сяргей шайгу, абарона, міністэрства абароны рф, расія, бяспека, спецаперацыя, данбас, зброя, украіна, у свеце
Шайгу: расійская армія не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю
Па словах міністра абароны РФ, удары падчас ваеннай спецаперацыі наносяцца толькі па ваенных аб’ектах і выключна высокадакладнай зброяй.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Расійскае войска не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю, а ў спецаперацыі прымае ўсе меры для захавання жыцця і бяспекі мірных жыхароў, заявіў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.
Ён паведаміў, што ваенная спецаперацыя на Украіне будзе прадоўжана аж да дасягнення пастаўленых мэт, галоўная задача – абараніць Расію ад знешняй ваеннай пагрозы з боку Захаду.
"Галоўнае для нас – абараніць Расійскую Федэрацыю ад ваеннай пагрозы, якая ствараецца краінамі Захаду, якія спрабуюць выкарыстоўваць украінскі народ у барацьбе супраць нашай краіны", - сказаў міністр на селектарнай нарадзе.
Паводле яго слоў, грамадзянскаму насельніцтву з боку Расіі нічога не пагражае: удары наносяцца толькі па ваенных аб’ектах і выключна высокадакладнай зброяй.
Украінскія вайскоўцы прыкрываюцца грамадзянскімі
Шайгу таксама адзначыў, што ў ходзе баявых сутыкненняў украінскі бок выкарыстоўвае мірных грамадзян у якасці жывога шчыта, размяшчаючы ў жылых кварталах і паблізу школ і дзіцячых садоў баявыя разлікі.
"Рэактыўныя сістэмы залпавага агню, прылады, буйнакаліберныя мінамёты размяшчаюцца ў дварах жылых дамоў, паблізу школ і дзіцячых садоў", - дадаў ён.
Кіраўнік Мінабароны РФ падзякаваў асабоваму складу "за мужнасць і гераізм, добрасумленнае і прафесійнае выкананне пастаўленых задач".
Расійская спецаперацыя на Украіне
Ваенная спецаперацыя на Украіне працягваецца шосты дзень. Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб’ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Перамовы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў найбліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь
не прыме ўдзел у спецаперацыі на Украіне – Лукашэнка
Камандаванне ВМС Украіны пацвердзіла, што
вайскоўцы з вострава Змяіны жывыя