Міністр адукацыі растлумачыў, ці адменяць дамашнія заданні ў школах

Па словах нядаўна прызначанага кіраўніка Мінадукацыі, у яго чацвёра дзяцей, а старэйшы сын толькі сёлета пойдзе ў школу - міністр мае намер асабіста рабіць з ім урокі, каб "прапусціць" праз сябе школьную праграму.
Sputnik
МІНСК, 1 сак - Sputnik. У некаторых краінах паступова пачынаюць адмаўляцца ад дамашніх заданняў у базавых і сярэдніх школах. Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, ці будзе такое практыкавацца ў беларускіх школах.
Нагадаем, 37-гадовы Іванец быў прызначаны на пасаду кіраўніка ведамства 10 лютага, стаўшы самым маладым міністрам у Беларусі.
"У бліжэйшы час мы такое (адмену дамашніх заданняў) не прадугледжваем. Першы момант: у рамках класнага занятку можна засвоіць базавую праграму, заданні ж даюць магчымасць выйсці на новы ўзровень. Другі пункт: паспяховасць у дзяцей розная, камусьці цяжка асвоіць матэрыял з ходу . Самастойная работа дапамагае і ў гэтым. Трэці момант — дысцыплінуючая функцыя ўрокаў на дом", - растлумачыў кіраўнік ведамства, яго цытуе выданне "СБ. Беларусь сегодня".
Недапушчальна, паводле яго слоў, каб настаўнік перакладваў аб'ём інфармацыі, які не паспеў ці не змог прадставіць на ўроку, на плечы вучня ці аднаго з бацькоў.
Па словах Іванца, у яго чацвёра дзяцей, старэйшы сын толькі сёлета пойдзе ў першы клас. З урокамі яму міністр мае намер дапамагаць.
"Трэба праз сябе прапусціць, паглядзець, чаму вучаць дзяцей. Заадно даведацца, ці справіцца міністр адукацыі са школьнай праграмай", - сказаў ён.

Школьнай праграмы дастаткова

Раней міністр заяўляў, што для паступлення ў ВНУ беларускім вучням не патрэбны рэпетытары, пры жаданні яны засвояць праграму, якая даецца ім у школах.
"Таму што трэба разумець, што ўступныя экзамены - гэта фактычна база. Там няма заданняў павышанай складанасці, як на спецыялізаваных алімпіядах. Гэта базавая адукацыя", - тлумачыў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Беларусі новы міністр адукацыі – яму 37 гадоў
Не ў школах: высветлілася, дзе пройдуць выпускныя экзамены
Выпускнікі школ будуць здаваць на два экзамены менш