Выпускнікі школ будуць здаваць на два экзамены менш

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкШкольнікі на экзамене, архіўнае фота
Школьнікі на экзамене, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2022
Падпісацца
Новаўвядзенне звязана з уступленнем у сілу новага Кодэкса аб адукацыі і з'яўленнем цэнтралізаванага экзамену ў 11-м класе.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Выпускнікі школ будуць здаваць на два экзамены менш пачынаючы з 2023 года, распавяла Sputnik начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Цяпер вучні пасля 11-га класа здаюць чатыры экзамены – пераказ па рускай ці беларускай мове (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна расказваюць гісторыю Беларусі і таксама вусна праходзяць аўдзіраванне па замежнай мове.
У сувязі са з'яўленнем у правілах атэстацыі цэнтралізаванага экзамену знікнуць два экзамены – гісторыя і замежная мова.
"Вучні 11-га класа будуць здаваць два прадметы ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену: па рускай або беларускай мове, а таксама па матэматыцы", - адзначыла Каржова.
Нагадаем, цэнтралізаваны экзамен будзе праводзіцца ў фармаце ЦТ. Першымі новаўвядзенне змогуць апрабаваць выпускнікі 2023 года.
Як заяўляў раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гэта дазволіць крыху зняць нагрузку з абітурыентаў, якія здаюць чатыры выпускныя экзамены ў школе, а потым яшчэ як мінімум тры ўступныя ў ВНУ.

Экзамены пасля 9-га класа

Дзевяцікласнікам асаблівых змен чакаць не варта: яны, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай мове і рускай мове, а таксама кантрольную па матэматыцы.
Тым, хто вучыцца ў каледжах мастацтваў, трэба таксама здаць экзамен па адным з профільных прадметаў - у практычнай форме.
А тым школьнікам, у каго навучанне вялося на мове нацыянальнай меншасці – польскай ці літоўскай – здаваць экзамены па гэтых прадметах таксама ўжо не давядзецца.
Чытайце таксама:
Чаму нельга кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня
Прэзідэнт падпісаў галоўны для адукацыі дакумент
Стужка навiн
0