Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусі і Расіі патрэбна саюзная валюта

Альтэрнатывай заходнім рынкам на фоне санкцый можа стаць эканамічная трыяда Расія - Беларусь - Кітай.
Sputnik
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Расія і Беларусь сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі па маштабах санкцыямі калектыўнага Захаду. Пра тое, як можа развівацца сітуацыя і якія крокі неабходна зрабіць, каб мінімізаваць эканамічныя страты расказаў эканаміст, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.
Спікер адзначыў, што дзвюм дзяржавам - Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь - аб'яўлена вайна.
“Вайна зараз іншая. Нас будуць ціснуць зусім інакш – эканамічна, ідэалагічна. Задача дастаткова простая: каб на вуліцы выйшлі мільёны незадаволеных у Беларусі, дзясяткі мільёнаў у Расіі з лозунгамі аб змене ўлады. Далей яны сюды зойдуць. Апазіцыя збеглая жадае пракаціцца па праспекце Незалежнасці ў Мінску і Чырвонай Плошчы ў Маскве на танках "Абрамс", - сказаў Мяжэвіч.
Паводле яго слоў, адносна будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дыскусіі маглі яшчэ весціся шмат часу.
"Але цяпер нам не да тэорыі, трэба ствараць з дзвюх дзяржаў баявую сістэму для адбіцця агрэсіі, якая пачалася ўжо", - акцэнтаваў спікер.

ЕС капае сабе яму

Доктар эканамічных навук Мяжэвіч адзначыў, што калектыўны Захад вядзе не дальнабачную палітыку. Санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі па метадзе бумеранга ўдараць па самім ЕС. І значна больш балюча.
"Калі з гэтага рынку паспрабуюць адначасова прыбраць Расію і Беларусь з іх сыравінай, харчаваннем, калійнымі ўдабрэннямі і іншым, то яны атрымаюць такі рост цэн, што цяперашняй эліце тыпу нямецкага канцлера, які сказаў, што здымае з немцаў адказнасць за вынікі і злачынствы другой сусветнай вайны, здасца пройгрыш у вайне дзіцячым лепетам. Усё скончыцца вельмі сумна, іх выкіне абураны народ", - растлумачыў спікер.
Страта звыклых для нашых краін рынкаў запатрабуе дыверсіфікаваць лагістычныя плыні. Аднак Мяжэвіч не выключыў стварэння глабальнага траістага эканамічнага саюза Расія-Кітай-Беларусь.
"Саюз выгадны ўсім бакам. КНР зараз нарошчвае ваенна-палітычны патэнцыял, у Расіі і Беларусі ёсць свае перавагі. І ў прынцыпе ваенна-эканамічная вось ад Брэста да В'етнамскай мяжы - гэта зусім не тое, што хоча ўбачыць палітычны труп Ландсбергіса ў Вільнюсе, але ён гэта ўбачыць", - сказаў эксперт.

Аб саюзнай валюце

Рэакцыя рынку на магутны эканамічны ціск на Расію і Беларусь паўплывала на няўстойлівасць курсу долара і еўра, што ўжо адбілася на рэальным сектары эканоміцы. На думку спікера, настаў час увесці валюту Саюзнай дзяржавы.
"Яшчэ дзесяць дзён таму я на гэтае пытанне адказваў адмоўна. Сёння на фоне знешняга ўздзеяння я адказваю: цяпер гэта важнейшая задача, якая здыме 20-25 працэнтаў ад агульнай нестабільнасці", - сказаў Мяжэвіч.
Пры гэтым эксперт адзначыў, што зусім не важна, як яна будзе называцца: РБР (расійска-беларускі рубель) ці неяк інакш.
"Паколькі ў Расіі - рубель, у Беларусі - рубель і ва Украіне (у большай частцы) таксама хутчэй за ўсё будзе рубель, то не важна, як будзе названа такая валюта. Важна, каб яна працавала на вызваленай тэрыторыі Украіны, у Расіі, у Беларусі, у Абхазіі, Асеціі і шмат яшчэ дзе", - рэзюмаваў Мяжэвіч.
Таксама спікер адзначыў, што ў Расіі, Беларусі ёсць рэсурсы і развітая вытворчасць, тэхналогіі і партнёры па ўсім свеце. З цяперашняга крызісу, насуперак прагнозам Захаду, пераможцам выйдзе Расія і яе партнёры.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь