ІКЕА спыняе працу ў Беларусі

Продажы мэблі і прадметаў хатняга ўжытку спынены як у звычайных крамах, так і анлайн-маркетах, паведамляюць у галоўным офісе кампаніі.
Sputnik
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Шведская ІКЕА прыпыняе сваю дзейнасць у Расіі і Беларусі з-за падзей на Украіне, пра гэта кампанія афіцыйна заявіла ў чацвер.
У прыватнасці, кампанія прыпыняе імпарт і экспарт у РФ і Беларусь, працэсы вытворчасці і продажу ў магазінах. Судзячы па афіцыйнай заяве шведскай кампаніі, гэта закране прыкладна 15 тысяч супрацоўнікаў у абедзвюх краінах.
У Беларусі магазінаў шведскай кампаніі няма, толькі зборачныя цэхі. Аднак працуе інтэрнэт-крама. Адзін з менеджэраў заявіў Sputnik, што анлайн-маркет працуе, як і раней.
"Калі будзе зачыняцца наша крама, інфармацыя з'явіцца на нашым сайце", – сказалі ў краме. Нагадаем, IKEA раней ужо закрывала свае офісы ў шэрагу краін з-за сітуацыі з каронавірусам. Тады сваю працу прыпынілі магазіны ў Бельгіі, Германіі, Даніі, Індыі, Канадзе, Нідэрландах, Польшчы, Партугаліі, ЗША, Францыі і іншых краінах.
IKEA - найбуйнейшая ў свеце рознічная сетка па гандлі мэбляй і прадметамі хатняга ўжытку, заснавана ў 1943 годзе. Кампанія працуе больш за ў 50 краінах. Галаўны офіс знаходзіцца ў Дэлфце (Нідэрланды).
Раней шведская кампанія Hennes &Mauritz (H& M), якая займаецца вытворчасцю адзення, прыпыніла продажу ў Расіі. Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прыпыненне продажаў часоваt. Таксама ў чацвер, паводле паведамленняў чытачоў, усе тры фірмовыя крамы гэтага брэнда не адкрыліся ў Беларусі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь