МІНСК, 3 сак - Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў падчас інтэрв'ю расійскім і замежным СМІ, што РФ не можа дазволіць, каб з боку Украіны зыходзіла пагроза прамога нападзення.
Міністр падкрэсліў, што Захад не можа вырашаць, што Расіі патрэбна для яе бяспекі.
"Мы не можам больш дазволіць, каб з тэрыторыі Украіны зыходзіла пагроза прамога нападу на РФ", – сказаў Лаўроў.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што рашэнне па сітуацыі ва Украіне будзе знойдзена і мінімальныя ўмовы Расіі вядомы, гэта абмяркоўвалася падчас першых перагавораў з украінскай дэлегацыяй у Гомелі.
Выказаўся ён і на тэму Трэцяй сусветнай, якая можа быць толькі ядзернай.
"Але звяртаю вашу ўвагу, што гэта ў галовах заходніх палітыкаў пастаянна круціцца ядзерная вайна, а не ў галаве расіян. Таму я вас запэўніваю, што мы не дазволім нейкім правакацыям прымусіць нас выйсці з раўнавагі", - дадаў міністр.
Ён перакананы, што ў сітуацыі з Украінай Расія робіць правільна. Ён звярнуў увагу на колькасць загінуўшых за восем гадоў на Данбасе, яна склала каля 14 тысяч чалавек. І ўвесь гэты час Захад маўчаў і ігнараваў, падкрэсліў Лаўроў.
Расія гатова да перагавораў з Украінай
Кіраўнік МЗС дадаў, што спецаперацыя на Украіне - гэтае вымушанае рашэнне таму, што Захад 30 гадоў не чуў Расію і хлусіў. Мэты аперацыі таксама ясныя, але будучыню будзе выбіраць народ Украіны.
"Вырашаць аб тым, як далей жыць Украіне і каго выбіраць для таго, каб гэтай краінай кіраваць, павінен сам украінскі народ, дакладней усе народы, якія жывуць на шматнацыянальнай Украіне", – заявіў Лаўроў.
Таксама ён звярнуў увагу на тое, што Расія гатова да перагавораў, аб чым сведчаць дзеянні: як толькі прэзідэнт Украіны папрасіў аб перагаворах, тут жа выехала дэлегацыя з РФ.
"Потым прэзідэнт Зяленскі перадумаў. Напэўна, яму амерыканцы сказалі, каб ён не спяшаўся. Потым яны ўсё ж сказалі - не, мы прыедзем", - адзначыў Лаўроў. У заключэнне інтэрв'ю ён папрасіў журналістаў супастаўляць факты і наведваць сайт МЗС РФ.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Інтэрв'ю Лаўрова: дэмілітарызацыя Украіны і санкцыйная вайна Захаду
Мядзінскі: на перамовах будзе абмяркоўвацца спыненне агню
Лаўроў: Украіна цягне час на перагаворах з Расіяй па ўказаннях ЗША