МІНСК, 4 сак - Sputnik. Сімвалічна, што змены ў тэкст Асноўнага закону ўступяць у дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці пасля цырымоніі падпісання рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.
Паводле яго слоў, 27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, падчас якога беларусы падтрымалі прапановы па змяненні ў асноўны закон. Гэта ўвойдзе ў падручнікі па гісторыі.
"Наша краіна стала ініцыятарам і актыўным удзельнікам еўразійскай інтэграцыі, АДКБ, іншых міждзяржаўных утварэнняў. Сёння мы на роўных удасканальваем наш саюз з Расіяй, вядзём дыялог з міжнароднымі партнёрамі. Займаем цвёрдую пазіцыю ў пытаннях суверэнітэту і бяспекі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што інвестарам і беларускім прадпрымальнікам прапанаваны сумленныя ўмовы вядзення бізнесу. У краіне створаны паркі, дзе дзейнічаюць рэжымы прэферэнцый.
"Прадпрымальнікі могуць быць спакойныя за сумленны і адказны перад дзяржавай і народам бізнес", - запэўніў усіх беларускі лідэр.
Канстытуцыя - ідэалогія дзяржавы
На думку Лукашэнки, любая ўлада на тое і ўлада, на тое і называюць яе элітай грамадства, каб ісці крыху наперадзе народа і паказваць той шлях, па якім той самы народ разам з гэтай уладай павінны рухацца.
"А для гэтага трэба крыху зазірнуць наперад, за гарызонт", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх лічыць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь ідэалогіяй дзяржавы, бо над ёй працавала грамадства. Пры гэтым прызнаў, што яна не ўпісваецца ў сучасныя ліберальныя трэнды.
У прэзідэнта дастаткова паўнамоцтваў
Паводле яго слоў, наша краіна застаецца рэспублікай з моцнай дзяржаўнай уладай, дзе ў прэзідэнта дастаткова магчымасцей для рэалізацыі паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
"Аднак іншыя інстытуты дзяржаўнай улады павінны больш смела і самастойна выконваць свае функцыі", - асабліва адзначыў беларускі лідэр. Пасля чаго абазначыў, што за эканоміку, фінансы і знешні гандаль адказвае ўрад, а за зносіны з народам - выканкамы ўсіх узроўняў.
"Парламенту час выходзіць на прынцыпова новы ўзровень работы: ствараць законы новага пакалення, якія будуць з'яўляцца ключавым прававым інструментам", - абмаляваў перспектыву Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што ў складзе парламента павінна быць больш людзей, якія ўмеюць працаваць з законапраектам. Каб да прэзідэнта не прыходзілі штораз з праўкамі.
>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка падпісаў рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму
Назіральнікі ад СНД ацанілі рэферэндум у Беларусі
ЦВК назвала колькасць грамадзян, якія прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю