https://bel.sputnik.by/20220228/nazralnk-ad-snd-atsanl-referendum-u-belarus-1060907576.html
Назіральнікі ад СНД ацанілі рэферэндум у Беларусі
Назіральнікі ад СНД ацанілі рэферэндум у Беларусі
Sputnik Беларусь
Правядзенне рэферэндуму маніторылі за каля 200 міжнародных назіральнікаў, большая частка з якіх прадстаўлялі Місію назіральнікаў ад СНД. 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T13:59+0300
2022-02-28T13:59+0300
2022-02-28T13:59+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
рэферэндум
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
назіральнікі
снд
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060644090_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_080842de4f5cbc9ea747d818be5accb9.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. На рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю былі створаны ўсе ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян, заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Ільхам Няматаў.На прэс-канферэнцыі па выніках працы місіі ён адзначыў, што не было выяўлена сур’ёзных парушэнняў, якія неяк маглі б змяніць вынікі галасавання."Галасаванне праходзіла спакойна і арганізавана", - сказаў ён.Нематаў падкрэсліў, што місія назіральнікаў ад СНД лічыць, што рэферэндум адбыўся."Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон Рэспублікі Беларусь адбыўся", - сказаў кіраўнік місіі.Назіральнікі і парушэнніЗа правядзеннем рэферэндуму назіралі каля 200 міжнародных назіральнікаў, большая частка з якіх прадстаўляла Місію назіральнікаў ад СНД.Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка паведаміў, што ў ЦВК ад назіральнікаў не паступала заўваг аб ходзе галасавання.Ён таксама распавёў, што былі спробы перашкодзіць правядзенню рэферэндуму праз Telegram-каналы са спробамі сарваць галасаванне, таксама былі зафіксаваны пагрозы, якія паступалі ў адрас асобных членаў камісій.Вынікі рэферэндумуКанчатковыя вынікі галасавання на рэферэндуме будуць падведзены на 3 сакавіка, па выніках прыняцця абноўленай Канстытуцыі давядзецца ўнесці змены прыкладна ў 26 законаў. Абноўленая Канстытуцыя набудзе моц праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.Нагадаем, за змяненні ў Канстытуцыю, паводле папярэдніх звестак прагаласавалі 82,86% ад выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. У галасаванні прынялі ўдзел 78,63% грамадзян, якія маюць права голасу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060644090_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7b024bd4c617b9e0f9fa82dc55d67caf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, назіральнікі, снд, беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, назіральнікі, снд, беларусь
Назіральнікі ад СНД ацанілі рэферэндум у Беларусі
Правядзенне рэферэндуму маніторылі за каля 200 міжнародных назіральнікаў, большая частка з якіх прадстаўлялі Місію назіральнікаў ад СНД.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. На рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю былі створаны ўсе ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян, заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Ільхам Няматаў.
На прэс-канферэнцыі па выніках працы місіі ён адзначыў, што не было выяўлена сур’ёзных парушэнняў, якія неяк маглі б змяніць вынікі галасавання.
"Галасаванне праходзіла спакойна і арганізавана", - сказаў ён.
Нематаў падкрэсліў, што місія назіральнікаў ад СНД лічыць, што рэферэндум адбыўся.
"Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон Рэспублікі Беларусь адбыўся", - сказаў кіраўнік місіі.
За правядзеннем рэферэндуму назіралі каля 200 міжнародных назіральнікаў, большая частка з якіх прадстаўляла Місію назіральнікаў ад СНД.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка паведаміў, што ў ЦВК ад назіральнікаў не паступала заўваг аб ходзе галасавання.
Ён таксама распавёў, што былі спробы перашкодзіць правядзенню рэферэндуму праз Telegram-каналы са спробамі сарваць галасаванне, таксама былі зафіксаваны пагрозы, якія паступалі ў адрас асобных членаў камісій.
Канчатковыя вынікі галасавання на рэферэндуме будуць падведзены на 3 сакавіка, па выніках прыняцця абноўленай Канстытуцыі давядзецца ўнесці змены прыкладна ў 26 законаў. Абноўленая Канстытуцыя набудзе моц праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, за змяненні ў Канстытуцыю, паводле папярэдніх звестак прагаласавалі 82,86% ад выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. У галасаванні прынялі ўдзел 78,63% грамадзян, якія маюць права голасу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь