Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расійскія вайскоўцы занялі пляцоўку Запарожскай АЭС

Персанал станцыі кантралюе стан энергаблокаў, паведаміла ваенная адміністрацыя Запарожскай вобласці.
Sputnik
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Пляцоўка Запарожскай АЭС занята ваеннымі Расіі, заявілі ў ваеннай адміністрацыі Запарожскай вобласці ў пятніцу са спасылкай на інфармацыю дзяржінспекцыі ядзернага рэгулявання.
Раней паведамлялася аб пажары ля атамнай станцыі, які адбыўся ў ноч на 4 сакавіка.
"Пляцоўка Запарожскай АЭС захоплена ваеннымі сіламі Расійскай Федэрацыі - Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны", - праінфармавалі ва ўкраінскім ведамстве.
Там паведамілі, што аператыўны персанал здзяйсняе кантроль стану энергаблокаў АЭС. Іх эксплуатацыя забяспечваецца згодна з патрабаваннямі тэхрэгламентаў бяспекі, удакладнілі ў адміністрацыі.

Найбуйнейшая ў Еўропе

Усяго на тэрыторыі Украіны дзейнічаюць чатыры АЭС з 15 энергаблокамі: Ровенская, Хмяльніцкая, Паўднёва-Украінская і Запарожская. Апошняя з'яўляецца найбуйнейшай у Еўропе.
Па колькасці энергетычных рэактараў (усе тыпу ВВЭР) Украіна займае дзясятае месца ў свеце і пятае ў Еўропе.

Ваенная спецаперацыя РФ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідэра з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін распавёў аб ходзе спецаперацыі ва Украіне - відэа
Трэці раунд перамоў Расіі і Украіны пройдзе на наступным тыдні
Выхад у прымірэнні: кіраўнік БПЦ звярнуўся да вернікаў аб сітуацыі ва Украіне