Золатавалютныя рэзервы ў лютым "схуднелі" на 260 мільёнаў долараў

Беларускія ўлады пагашаюць знешнія запазычанасці, якія былі назапашаны ў папярэднія гады, што і прыводзіць да зніжэння валютных накапленняў.
Sputnik
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 8 264,6 мільёна долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Раней паведамлялася, што ў лютым рэзервы Нацбанка выраслі і склалі 8,5 мільярда долараў, чаму садзейнічалі паступленні ў бюджэт валюты ад экспарту.

"За люты 2022 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 259, 2 мільёна долараў (на 3, 0%) пасля росту ў студзені на 98, 8 мільёна долараў (на 1, 2%)", - удакладнілі ў прэс-службе рэгулятара.

Пры гэтым у Нацбанку растлумачылі, што беларускія рэзервы знізіліся па выніках папярэдняга месяца, бо ішло планавае пагашэнне ўрадам знешніх і ўнутраных даўгоў. Агульная сума выплат складзе каля 280 мільёнаў долараў.
Там таксама прызналі, што рэгулятар выходзіў на пляцоўку Беларускай валютна-фондавай біржы, дзе здзяйсняў валютныя інтэрвенцыі. У выніку Нацбанк валюты больш прадаў, чым набыў. Верагодна, такім чынам ведамства спрабавала падтрымаць беларускі рубель, які імкліва падае.
"Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым садзейнічала павелічэнне кошту манетарнага золата, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін", - расказалі ў прэс-службе.
Прычым беларускія ўлады раней прынялі рашэнне, што аб'ём ЗВР на справаздачную дату 1 студзеня 2023 года не павінен быць ніжэйшым за 7 мільярдаў долараў. У 2020 годзе гэты паказчык складаў 7,3 мільярда, пасля чаго апусціўся да 6 мільярдаў долараў.
>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь павялічыла план здабычы нафты ў 2022 годзе
ЕБРР бестэрмінова прыпыніў доступ для РФ і Беларусі да фінансаў банка
Стаўка рэфінансавання павышаецца ў Беларусі