https://bel.sputnik.by/20220228/staka-refnansavannya-pavyshaetstsa--belarus-1060899604.html
Стаўка рэфінансавання павышаецца ў Беларусі
Стаўка рэфінансавання павышаецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Да гэтага ключавы банкаўскі паказчык, да якога прывязаны памеры ўсіх крэдытаў, складаў 9,25%. 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T14:21+0300
2022-02-28T14:21+0300
2022-02-28T14:21+0300
стаўка рэфінансавання
эканоміка
крэдыт
банк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101407/66/1014076607_0:263:3001:1951_1920x0_80_0_0_f67daef2351c01f0ce25f5a7804e4cbe.jpg
МІНСК, 28 лют - Sputnik. Стаўка рэфінансавання павышаецца да 12 працэнтаў гадавых з 1 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка Беларусі.Стаўка Нацыянальнага банка з'яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтаў па банкаўскіх крэдытах. Разам з памерам стаўкі рэфінансавання павышаецца стаўка па крэдыце овернайт - да 13% гадавых і дэпазіце авернайт - да 11% гадавых.У Нацбанку адзначылі, што рашэнне павысіць ключавую стаўку ўведзена на фоне рэзкага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі і антырасійскіх санкцый, прынятых краінамі Захаду.У далейшым Нацбанк ацэніць інфляцыйныя рызыкі і зыходзячы з гэтага, а таксама тэндэнцый на валютным і дэпазітным рынках, што складваюцца, будзе прымаць меры "па забеспячэнні фінансавай і цэнавай стабільнасці з улікам развіцця знешнепалітычнай сітуацыі".Змяненне стаўкі рэфінансаванняРаней у Беларусі стаўка рэфінансавання павышалася ў ліпені мінулага года. Тады Нацбанк устанавіў яе ў памеры - 9,25%. Гэта было другое павышэнне за 2021 год. Да гэтага ў красавіку яе паднялі да 8,5%. Цяперашняе павышэнне - самае істотнае за апошнія некалькі гадоў. З 1991 года стаўка рэфінансавання тройчы даходзіла да мінімальнай адзнакі 10%: у 2006-м, 2007-м і ў 2018 гадах. Максімальнага значэння ў 480% стаўка дасягала на рубяжы 1994 і 1995 гадоў.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101407/66/1014076607_116:0:2717:1951_1920x0_80_0_0_da16cab47884eb968656126ff7df63c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
стаўка рэфінансавання, эканоміка, крэдыт, банк
стаўка рэфінансавання, эканоміка, крэдыт, банк
Стаўка рэфінансавання павышаецца ў Беларусі
Да гэтага ключавы банкаўскі паказчык, да якога прывязаны памеры ўсіх крэдытаў, складаў 9,25%.
МІНСК, 28 лют - Sputnik. Стаўка рэфінансавання павышаецца да 12 працэнтаў гадавых з 1 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка Беларусі.
Стаўка Нацыянальнага банка з'яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтаў па банкаўскіх крэдытах. Разам з памерам стаўкі рэфінансавання павышаецца стаўка па крэдыце овернайт - да 13% гадавых і дэпазіце авернайт - да 11% гадавых.
У Нацбанку адзначылі, што рашэнне павысіць ключавую стаўку ўведзена на фоне рэзкага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі і антырасійскіх санкцый, прынятых краінамі Захаду.
"Прынятае рашэнне накіравана на падтрыманне фінансавай стабільнасці і абмежаванне інфляцыі, рызыкі паскарэння якой узраслі на фоне рэзкага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі і прынятых шэрагам заходніх краін санкцый у адносінах да Расійскай Федэрацыі - асноўнага эканамічнага партнёра Рэспублікі Беларусь", - растлумачылі ў прэс-службе рэгулятара.
У далейшым Нацбанк ацэніць інфляцыйныя рызыкі і зыходзячы з гэтага, а таксама тэндэнцый на валютным і дэпазітным рынках, што складваюцца, будзе прымаць меры "па забеспячэнні фінансавай і цэнавай стабільнасці з улікам развіцця знешнепалітычнай сітуацыі".
Змяненне стаўкі рэфінансавання
Раней у Беларусі стаўка рэфінансавання павышалася ў ліпені мінулага года. Тады Нацбанк устанавіў яе ў памеры - 9,25%. Гэта было другое павышэнне за 2021 год. Да гэтага ў красавіку яе паднялі да 8,5%. Цяперашняе павышэнне - самае істотнае за апошнія некалькі гадоў. З 1991 года стаўка рэфінансавання тройчы даходзіла да мінімальнай адзнакі 10%: у 2006-м, 2007-м і ў 2018 гадах. Максімальнага значэння ў 480% стаўка дасягала на рубяжы 1994 і 1995 гадоў.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Забойства малога бізнесу: што кажуць
ІП аб новым Падатковым кодэксе?
Страты для бізнесу з-за павелічэння стаўкі на адзіны падатак ацанілі ў МПЗ