МІНСК, 5 сак - Sputnik. З 10.00 мск расійскім бокам ва Украіне аб'яўляецца рэжым цішыні і адкрываюцца гуманітарныя калідоры для выхаду мірных жыхароў з Марыупаля і Валнавахі, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.
Маршруты гуманітарных калідораў для выхаду мірнага насельніцтва ўзгоднены з украінскім бокам, паведамілі ў расійскім ваенным ведамстве.
Раней стала вядома, што падчас двух раундаў расійска-ўкраінскіх перамоў бакам атрымалася дамовіцца аб маршрутах эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час адкрыцця гуманітарных калідораў, а таксама аб дастаўцы неабходных прадуктаў і медыкаментаў у асобныя рэгіёны.
Новы, трэці па ліку раунд перамоў, паводле інфармацыі ўкраінскага боку, можа адбыцца 5 ці 6 сакавіка. Кіраўнік украінскіх перагаворшчыкаў Міхаіл Падаляк паведаміў напярэдадні, што і ў расіян, і ва Украіны пазіцыі жорсткія, таму перамовы будуць ісці цяжка. "Мы на сувязі, дзеля нашых людзей, каб іх не забівалі, мы гатовы ехаць і працаваць у любы час", - дадаў ён.
Перамовы Расіі і Украіны
Першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай граніцы ў Гомельскай вобласці. Яна працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы.
Правядзенне другога раўнда перамоваў перанеслі на новую пляцоўку па просьбе ўкраінскага боку - на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак пазней стала вядома, што яе зрушылі на раніцу чацвярга: ва ўкраінскай дэлегацыі складаная лагістыка, таму яна не паспявала прыбыць на сустрэчу.
У выніку яна адбылася ў Белавежскай пушчы ў чацвер 3 сакавіка. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню не час іх адкрыцця.
Спецаперацыя РФ
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а праз тры дні адгукнуўся на просьбу кіраўнікоў народных рэспублік Данбаса аб дапамозе ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны. Расійскі лідэр аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.
Аляксандр Лукашэнка і Мінабароны Беларусі раней неаднаразова абвяргалі інфармацыю аб удзеле беларускіх ваенных у спецаперацыі на Украіне. Аналагічную заяву зрабілі і ў беларускім ДПК аб тым, што беларускіх памежнікаў няма на тэрыторыі Украіны. Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін не ставіў пытанне аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у спецаперацыі на Украіне, запэўніў Лукашэнка.
>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ААН спадзяецца на поспех перамоў Украіны і Расіі
Ва Украіне знішчаны самы вялікі самалёт у свеце Ан-225 "Мрія" - відэа
Расійскія вайскоўцы занялі пляцоўку Запарожскай АЭС