Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што лекаў у Беларусі хапае

У міністэрстве гавораць, што запасаў хопіць надоўга, і лекі з аптэк не прападуць.
Sputnik
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Лекаў і медыцынскіх вырабаў у Беларусі дастаткова для забеспячэння насельніцтва і бальніц, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
У ведамстве адзначылі, што ўведзеныя Захадам санкцыі ў дачыненні да Расіі не датычацца фармгаліны і не паўплываюць на пастаўкі лекаў у Беларусь.
"Міністэрства аховы здароўя прааналізавала лекавыя прэпараты, якія знаходзяцца на складах, па пераліку асноўных лекавых сродкаў, і паведамляе, што існуючых астаткаў дастаткова для бесперапыннага лекавага забеспячэння насельніцтва на працягу 6-17 месяцаў", - сказалі ў міністэрстве.
Там таксама адзначылі, што такія медыцынскія тавары, як фізраствор, вата, бінты і іншы перавязачны матэрыял, вырабляюцца на прадпрыемствах Беларусі.
У той жа час некаторыя пазіцыі будуць заменены іншай фасоўкай і іншым вытворцам.
"Адзначым, што цяпер Міністэрствам аховы здароўя атрымана інфармацыя ад замежных фармацэўтычных кампаній, што замежныя кампаніі не плануюць спыняць пастаўкі лекавых прэпаратаў у Рэспубліку Беларусь", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У міністэрстве падкрэслілі, што ўсе вытворцы пацвердзілі адгрузкі, таму лекі не знікнуць з аптэк.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на наступным тыдні адбудуцца перагаворы з вядучымі замежнымі фармкампаніямі на прадмет лакалізацыі вытворчасці некаторых важнейшых прэпаратаў у Беларусі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь