7 сакавіка высокадакладнай зброяй са строю выведзены аэрадром ВПС Украіны Азёрнае ў раёне Жытоміра, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў падчас традыцыйнага брыфінгу па расійскай спецаперацыі на Украіне. Глядзіце на відэа.
Генерал-маёр паведаміў аб адкрыцці гуманітарных калідораў з Кіева, Чарнігава, Харкава, Сум і Марыупаля, а таксама аб новых ваенных поспехах спецаперацыі па дэмілітарызацыі Украіны.
У прыватнасці, па дадзеных Мінабароны, Расія знішчыла больш за 2400 украінскіх ваенных аб’ектаў з пачатку спецаперацыі. Таксама 7 сакавіка расійскія вайскоўцы з дапамогай высокадакладнай зброі вывелі са строю аэрадром ВПС Украіны Азёрнае ў раёне Жытоміра.
Нагадаем, Расія пачала спецаперацыю па дэмілітарызацыі Украіны 24 лютага. У ходзе яе наносяцца ўдары па ўкраінскай ваеннай інфраструктуры, пагроз для грамадзянскага насельніцтва яна не нясе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Эвакуацыя з Марыупаля: хто змог скарыстацца гуманітарным калідорам – фота
ААН: колькасць бежанцаў з Украіны хутка дасягне 2 млн чалавек
Мядзінскі распавёў аб выніках трэцяга раунда перагавораў РФ і Украіны – відэа
Пяскоў: спецаперацыю можна спыніць у любы момант, калі Кіеў выканае ўмовы
Горы тэхнікі і боепрыпасаў: відэа з захопленай вайсковай базы пад Херсонам