Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзінскі распавёў аб выніках трэцяга раунда перагавораў РФ і Украіны – відэа

Падпісацца
Трэці раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай прайшоў у панядзелак, глядзіце на відэа, што расказаў аб яго выніках кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі.
Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі пасля перагавораў дэлегацый Расіі і Украіны заявіў, што падчас сустрэчы было пастаўлена пытанне рубам па гуманітарных калідорах.
Мядзінскі падкрэсліў, што на гэты раз доўга абмяркоўвалася праблема гуманітарных калідораў, аб якіх было дамоўлена яшчэ на мінулай сустрэчы, але якія абсалютна не працавалі з-за невыканання дамоўленасцей украінскімі ўзброенымі сіламі.
"Мы паставілі пытанне рубам, спадзяемся, што, пачынаючы з заўтрашняга дня, гэтыя калідоры нарэшце запрацуюць. Украінскі бок даў нам свае запэўненні", - дадаў ён.
Паводле яго слоў, таксама працягнулася дыскусія па палітычных і ваенных аспектах, але яна ідзе няпроста, таму казаць пра нешта пазітыўнае рана.
"Магу толькі сказаць, што мы прыехалі з вялікім наборам пісьмовых дакументаў, мы ўжо ўзялі канкрэтныя дагаворы, праекты, прапановы і спадзяваліся, што сёння па частцы тых пунктаў, пра якія нібыта ўжо дамовіліся прынцыпова, можна падпісаць хаця б пратакол. Але ўкраінскі бок усе гэтыя дакументы забраў на вывучэнне дадому", - сказаў Мядзінскі.
Ён падкрэсліў, што ўкраінцы нічога не змаглі падпісаць на месцы і жадаюць вярнуцца да гэтага пытання на наступнай сустрэчы.
Памочнік прэзідэнта РФ прызнаўся, што чаканні расійскай дэлегацыі ад перагавораў не апраўдаліся, але ёсць надзея наступным разам зрабіць істотны крок наперад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Трэці раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў завершаны – вынікі
Пяскоў: спецаперацыю можна спыніць у любы момант, калі Кіеў выканае ўмовы
Мядзінскі распавёў аб тэмах трэцяга раунда перагавораў Украіны і РФ - відэа
Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах
Пуцін назваў рашэнне аб спецаперацыі на Украіне цяжкім
Стужка навiн
0