МІНСК, 9 сак - Sputnik. Беларускія біятланісты адправіліся на спаборніцтвы ва Уфу, дзе з 12 па 16 сакавіка пройдзе фінал Кубка Расіі, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Акрамя расійскай зборнай, у спаборніцтвах прыме ўдзел і беларуская каманда, якая будзе прадстаўлена лідэрамі. Сярод іх - сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне Антон Смольскі. Акрамя яго на гонкі заяўлены Дынара Алімбекава, Ірына Лешчанка, Ірына Кручынкіна, Мікіта Лобастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Адэліна Сабітава, а таксама рэзерв і юніёры - Дар'я Кудаева, Іван Тулацін, Аляксандр Кошын, Юлія Кавалеўская, Сцяпан Данілаў і Ілья Аўсеенка. У спісах няма Алены Кручынкінай, Рамана Ялётнава, Максіма Вараб'я, Аліны Пільчук і Ганны Сола, якія прадстаўлялі Беларусь на пекінскай Алімпіядзе.
У бліжэйшую суботу, 12 сакавіка, пройдзе мужчынскі і жаночы спрынт. У гонцы пераследу ўдзельнікі будуць спаборнічаць 14 сакавіка, а ў мегамас-стартах (замест 30 біятланістаў 60) - 16 сакавіка.
Плануецца таксама, што беларусы выступяць у чэмпіянаце Расіі ў Цюмені, які адбудзецца з 30 сакавіка да 3 красавіка. У беларускім НАК зазначаюць, што склад каманды можа мяняцца.
У праграме цюменскіх спаборніцтваў будзе восем гонак у мужчын і жанчын - спрынты, мас-старты і чатыры эстафеты, уключаючы дзве змешаныя. Нагадаем, раней Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) адхіліў беларускіх і расійскіх атлетаў ад удзелу ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай. Прычына - расійская спецаперацыя на Украіне.
Тым часам з 10 па 13 сакавіка ў эстонскім Ацепе пройдзе этап Кубка свету па біятлоне. Апошні этап мусіць адбыцца ў Осла з 17 па 20 сакавіка. Нагадаем, кубкавыя ачкі беларускіх і расійскіх спартсменаў у гэтым сезоне ануляваны.
>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінскае "Дынама" завяршыла барацьбу за Кубак Гагарына
Біятланістаў з Расіі і Беларусі адхілілі ад спаборніцтваў IBU
НАК Беларусі: прынцып "спорт па-за палітыкай" прымяняецца вельмі выбарча