Еўрасаюз дасягнуў мяжы ў фінансавых санкцыях супраць РФ - Барэль

У адрозненне ад ЗША Еўропа не можа проста так адмовіцца ад імпарту расійскай нафты ці газу, бо моцна залежыць ад іх паставак, заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
Sputnik
МІНСК, 10 сак - Sputnik. Еўрасаюз дасягнуў мяжы сваіх магчымасцей у тым, што тычыцца фінансавых санкцый супраць Расіі, заявіў у чацвер вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
"Вядома, заўсёды можна ісці далей, але мы ўжо падышлі да межаў таго, што мы можам зрабіць. Мы зрабілі ўсё, што маглі", – заявіў еўрачыноўнік у інтэрв'ю Franceinfo.

Паводле слоў Барэля, ужо ўведзеныя санкцыі "лягуць цяжкім цяжарам на расійскую эканоміку", у прыватнасці, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі прывёў у прыклад уведзеныя Еўрасаюзам абмежаванні адносна расійскіх банкаў.
У той самы час еўрадыпламат прызнаў, што ў адрозненне ад ЗША Еўропа не можа проста так адмовіцца ад імпарту расійскай нафты ці газу, бо моцна залежыць ад іх паставак.

Санкцыі Захаду супраць Расіі і Беларусі

Краіны Еўрасаюза, ЗША і шэраг іншых краін увялі санкцыі ў сувязі з правядзеннем Расіяй спецыяльнай ваеннай аперацыі па дэмілітарызацыі Украіны. У прыватнасці, былі ўведзены абмежаванні ў адносінах да расійскіх банкаў і шэраг іншых мер. Рэстрыкцыі таксама былі ўведзены ў адносінах да Беларусі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў заяўляў, што санкцыі Захаду вельмі сур'ёзныя, Расія рыхтавалася да іх загадзя. Паводле яго слоў, патрабуецца аналіз і каардынацыя ведамстваў, каб выпрацаваць меры ў адказ, якія адпавядаюць інтарэсам РФ.
Аналагічныя заявы аб своечасовай падрыхтоўцы да санкцый гучалі і ў беларускім кіраўніцтве. Паводле слоў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, Мінск і Масква заходніх санкцый не баяцца - страху няма, рэсурсы ёсць, і "гэты перыяд кроў з носу трэба спакойна перажыць, не тузаючыся".

Спецаперацыя РФ

Расія пачала спецаперацыю на Украіне 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў народных рэспублік Данбаса аб аказанні дапамогі ў супрацьдзеянні агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЕС узгадніў шэраг санкцый у дачыненні да Беларусі
Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый
Японія ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі, яго сям’і і міністэрства абароны