ЕС узгадніў шэраг санкцый у дачыненні да Беларусі

© Представительство ЕС в МинскеСцяг ЕС на будынку Прадстаўніцтва ў Мінску
Сцяг ЕС на будынку Прадстаўніцтва ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2022
Падпісацца
Ад Swift будуць адключаны тры банкі: Белаграпрамбанк, "Дабрабыт" і Банк развіцця.
МІНСК, 9 сак - Sputnik. Новыя санкцыі Еўрасаюза будуць накіраваны супраць банкаўскага сектара Беларусі, паведаміла ў Twitter кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.
У дачыненні да Беларусі ўведзены забароны:
на прадастаўленне краіне банкнот еўра;
️на транзакцыі з Нацбанкам і фінансаванне гандлю і інвестыцый;
на размяшчэнне дэпазітаў звыш 100 тыс. еўра ад грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі.
Акрамя таго, ад Swift будуць адключаны тры банкі: Белаграпрамбанк, "Дабрабыт" і Банк развіцця.
Санкцыі набываюць моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Новы віток санкцый

Санкцыі супраць Беларусі ўводзіліся ўжо неаднаразова – падставай для дзвюх папярэдніх хваль рэстрыкцый сталі спачатку выбары 2020 года і наступнае за імі прыгнечанне пратэстаў у краіне, а затым інцыдэнт з прымусовай пасадкай борта Ryanair у Мінску.
На гэты раз краіны Захаду рэагуюць такім чынам на сітуацыю вакол Украіны.
Ваенная спецаперацыя на Украіне пачалася 24 лютага. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Пасля гэтага краіны Захаду заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь. Праблемы закранулі банкаўскую сферу - некалькі расійскіх банкаў былі адключаны ад сістэмы плацяжоў SWIFT, аб цяжкасцях у рабоце паведамілі беларускія банкі.
>>> Яшчэ больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый
Японія ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі, яго сям’і і міністэрства абароны
Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што лекаў у Беларусі хапае
Стужка навiн
0