МІНСК, 10 сак - Sputnik. У Беларусі ўводзіцца асаблівы парадак устанаўлення цэн на сланечнікавы алей, дзіцячае харчаванне і муку пшанічную, паведамілі ў прэс-службе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Цэнавы рэгламент вызначыла камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне. Імпарцёры будуць фарміраваць адпускныя цэны з улікам абмежаванняў, устаноўленых пастановай нумар 79 "Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары". Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць оптам і ў розніцу, могуць павялічыць кошт на гэтыя тавары на столькі, на колькі іх падняў імпарцёр.
Калі пастаўшчык падняў цэннік на 10% – значыць і гандаль мае права настолькі ж задраць кошт гэтых прадуктаў. Важны нюанс: максімальныя надбаўкі імпарцёра, а таксама максімальныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі абмежаваны ў межах 15-30%.
Што кажуць у МАРГ
"Раней гэтыя тавары (алей, дзіцячае харчаванне і мука) рэгуляваліся пастановамі нумар 100 і нумар 79. З прычыны таго, што 100-я пастанова не ўлічвае змяненні кантрактных цэн у сусветнай абстаноўцы, было прынята рашэнне на гэты пералік пакінуць рэгуляванне толькі па 79-ай пастанове", - растлумачылі Sputnik у прэс-службе МАРГ.
Прасцейкажучы, калі імпарцёр закупляе алей па 5 рублёў, а кантрактныя кошты вырастаюць да 7 рублёў, то ён мае права прадаваць па 7 рублёў. Раней - па 100-й пастанове - цэны можна было паднімаць на 0,3%.
Указаны парадак устанаўлення цэн на алей сланечнікавы, дзіцячае харчаванне (кашы для дзіцячага і дыетычнага харчавання, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы фруктовыя для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчавання) і муку пшанічную ўступае ў сілу з 9 сакавіка 2022 года.
Пералік сацыяльна значных тавараў
Цяпер у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, уваходзяць 29 пазіцый:
мука пшанічная
аўсянка
пярлоўка
хлеб
ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса)
яйкі курыныя
раслінны алей
вермішэль, локшына
некаторыя віды каўбас
яблыкі
некаторыя віды гародніны і іншыя тавары.
Кошты на іх будуць рэгулявацца да канца сакавіка 2022 года.
>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
МАРГ узмоцніць кантроль за цэнамі ў Беларусі
Харчовае эмбарга дазволіла нарасціць пастаўкі беларускай прадукцыі – МАРГ
ЕАБР прагназуе захаванне двухзначнай інфляцыі ў Беларусі