Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным: трэба згуртавацца, і мы забудзем пра санкцыі

На думку беларускага лідэра, у Беларусі і Расіі ёсць усё, каб нармальна жыць, але каб супрацьстаяць санкцыям, трэба яшчэ больш "сабрацца і згуртавацца" ў рамках АДКБ і ЕАЭС.
Sputnik
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з расійскім лідэрам Уладзімірам Пуціным выказаўся пра санкцыі, якія краіны Захаду ўвялі супраць Расіі і Беларусі.
"Нам трэба неяк сабрацца ў АДКБ, у ЕАЭС сабрацца, згуртавацца разам. Ну дык давайце збяромся. Дадаўшы гэтыя рынкі, мы праз месяц забудзем, што ў нас ёсць санкцыі", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ён хоча ўнесці прапанову - у рамках гэтых арганізацый сабрацца ў Маскве за сталом перамоў і дамовіцца: "Мы вам гэта прадаем, вы нам - гэта".
"І выбудоўваем нашу агульную эканамічную палітыку", - удакладніў ён.
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што прыехаў у Маскву са звычайным настроем і ўпэўненым у тым, што "мы зробім лепш, чым у нас заўсёды было".
"(Лепш, чым) пасля распаду Савецкага Саюза і нават лепш, чым у Савецкім Саюзе. Сітуацыя не тая, каб нам "парыцца" і перажываць за нейкія падзеі. Час проста трэба, вялікае бачыцца на адлегласці", - канстатаваў беларускі лідэр.

Людзі забудуцца пра Украіну

Цяперашнія санкцыйныя абмежаванні, лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба разглядаць як час магчымасцей. Паводле яго слоў, да канца года людзі забудуць тое, што здарылася ва Украіне, і што прывяло да санкцый.
"Калі мы з вамі зарыентуемся, паверце, праз паўгода, да канца года, людзі забудуцца, што гэта здарылася. З пункту гледжання эканомікі. І не трэба казаць, што перажывём-не перажывём санкцыі. Мы іх перажывалі колькі заўгодна. Нам трэба адбудаваць нашу эканоміку. Абыдземся без іх (без падтрымкі заходніх партнёраў - Sputnik). У нас усё ёсць для таго, каб нармальна жыць і працаваць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Паводле яго слоў, хоць сёння санкцыі больш маштабныя, чым былі да гэтага, аднак Беларусь "да гэтага свінства Захаду прывыкла".
"Чаму свінству, таму што гэта ўсё нелегітымна, як яны любяць гаварыць, гэта ўсё незаконна, у парушэнне ўсіх міжнародных пагадненняў і дагавораў. Таму яшчэ раз кажу: гэта проста свінства, з майго пункту гледжання. Я ўжо гэтага нацярпеўся. І вы наеліся ўжо", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін заявіў Лукашэнку аб важнасці дыялогу ў грамадстве
Пяскоў раскрыў тэмы перамоў Пуціна і Лукашэнкі
Лукашэнка ляціць у Маскву 11 сакавіка