Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пяскоў раскрыў тэмы перамоў Пуціна і Лукашэнкі

Прэзідэнты Расіі і Беларусі сустрэнуцца для перагавораў ужо другі раз у гэтым годзе, каб абмеркаваць актуальную праблематыку.
Sputnik
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі стануць добрай магчымасцю, каб абмеркаваць інтэграцыйныя працэсы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
Раней 4 лістапада 2021 года прэзідэнты Расіі і Беларусі зацвердзілі дэкрэт аб ходзе далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама пакет галіновых праграм.
"Сёння будзе з рабочым візітам у Маскве прэзідэнт Лукашэнка, адбудуцца яго перагаворы з Пуціным. Найперш гэта той базіс тэм для ўзаемадзеяння, які вызначаны 28 праграмамі", - сказаў Дзмітрый Пяскоў журналістам.
Паводле яго слоў, сустрэча на вышэйшым узроўні апроч іншага гэта яшчэ і "магчымасць абмяняцца меркаваннямі па Украіне, па санкцыйнай праблематыцы і гэтак далей".
"Гэта важны кантакт, пастаянна кіраўнікі дзяржаў звяраюць гадзіннікі, гэты працэс цесных саюзніцкіх зносін прадаўжаецца", - асабліва адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
Першая сёлета вочная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася 18 лютага ў Маскве, а сам рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі заняў два дні. На другі дзень беларускі лідэр і Уладзімір Пуцін назіралі ў спецыяльным цэнтры міністэрства абароны Расіі за ходам вучэнняў стратэгічных сіл.
Дарэчы, толькі за мінулы год прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі 6 вочных сустрэч, у ходзе якіх абмяркоўваўся ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь