Больш за мільён удзельнікаў: у Мінску прайшоў празаічны батл "Жывая класіка"

Юныя чытальнікі выбралі ўрыўкі з твораў рускіх празаікаў і эмацыйна іх прачыталі. Усяго ў міжнародным конкурсе ўдзельнічаюць 80 краін і больш за мільён дзяцей.
Sputnik
МІНСК, 12 сак - Sputnik. У Мінску адбыўся нацыянальны фінал конкурсу "Жывая класіка", мерапрыемства прайшло ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Фіналісты конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка" ў Мінску
Які год конкурс праходзіць пад патранатам прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне. У нацыянальным этапе бяруць удзел тыя, хто прайшоў сіта школьных і рэгіянальных этапаў з Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. А менавіта - па тры чалавекі з кожнага рэгіёну.
Больш за дваццаць дзяцей спаборнічалі ў чытанні ўслых і на памяць. Поле для творчасці – вялізнае: выбраць можна было любы з 400 твораў, рэкамендаваных літаратурным фондам "Жывая класіка".
"Гэта можа быць Горкі, Талстой, Паустоўскай, Носаў і гэтак далей. Выбіраюць, вучаць і выразна чытаюць", - растлумачыў умовы конкурсу кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Аляксандр Пугечаў.
Журы конкурсу
Ацэньвала выступленне ўдзельнікаў аўтарытэтнае журы – акцёры і рэжысёры Ігар Сянькоў і Ігар Пятроў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр Горкаўскага тэатра Андрэй Душачкін, выдавец і літаратар Алег Зайцаў, у таксама вядомы пісьменнік і рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў.
Першае месца заняла Ніка Рэуцкая з Брэсцкай вобласці, другое - мінчанка Злата Міхаленка, трэцяе - Валерый Русецкі.
Пераможца конкурсу Ніка Рэуцкая і пісьменнік, рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў
"Выдатны конкурс! Начытаныя і вельмі харызматычныя дзеці. Тая літаратура, якая ў іх увайшла і якой яны сёння падзяліліся з намі, дасць магчымасць ім зрабіць правільны выбар у жыцці. Магчыма, многія з іх стануць вядомымі артыстамі і рэжысёрамі", - адзначыў Уладзімір Арлоў.
Пераможца конкурсу Ніка Рэуцкая прызналася, што чытае прозу з чатырох гадоў. Прыехала з Іванава, што пад Брэстам, зараз вучыцца ў шостым класе. У свае 12 гадоў паспела ўжо выступіць на некалькіх міжнародных конкурсах чытальнікаў.
"Сёння я чытала ўрывак з апавядання Антона Паўлавіча Чэхава "Злы хлопчык". Яго мне параіла сястра, якая таксама вельмі любіць чытаць. Наогул у нас уся сям'я літаратурная, а займаецца са мной мая мама. Мне вельмі падабаецца тэатральная творчасць, у будучыні хачу быць артысткай тэатра", - распавяла Ніка.

Што далей?

Для прызёраў нацконкурсу ў маі адбудзецца міжнародны этап. Плануецца, што ён пройдзе ў Маскве на Краснай плошчы, а калі не атрымаецца - у анлайн-фармаце.

Што за конкурс?

"Жывая класіка" праводзіцца штогод сярод вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў 5-11 класаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна, ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў 80 краінах свету. У гэтым годзе ў ім удзельнічае каля мільёна чалавек. Удзел у конкурсе бясплатны.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь