МІНСК, 12 сак - Sputnik. Характэрнае для сакавіка надвор'е нарэшце ўсталюецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у суботу 12 сакавіка надвор'е ў рэспубліцы будзе фарміраваць вобласць павышанага ціску.
Кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу чакаюцца днём толькі месцамі на ўсходзе Беларусі. Уначы тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад -3 да -9°С, днём - ад 0 да +6°С.
У нядзелю 13 сакавіка невялікі снег прагназуецца толькі на Гомельшчыне, ноччу і раніцай на некаторых участках дарог будзе галалёдзіца. Уначы тэмпература складзе ад -1 да -8°С, днём - ад 0 да +7°С.
У першы дзень наступнага тыдня будзе назірацца тэндэнцыя да пацяплення: ноччу яшчэ будуць маразы ад -1 да -8°С, а днём слупкі тэрмометраў узнімуцца да +4..+11°С.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вясна ўжо блізка: у Беларусі на выхадных нарэшце пацяплее
Лёгка і даступна: простыя рэцэпты страў у Вялікі пост
Вясёлае рэха масленічнага тыдня: як праводзілі зіму ў Строчыцах (фота)