Лёгка і даступна: простыя рэцэпты страў у Вялікі пост

© PixabayСвежая гародніна, архіўнае фота
Свежая гародніна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2022
Падпісацца
Часта можна пачуць, што выконваць Вялікі пост - складана і дорага. Sputnik сабраў некалькі простых рэцэптаў з недарагіх і ўсім даступных прадуктаў.
Што б такога прыгатаваць у Вялікі пост - каб і не вельмі складана, і не вельмі дорага, і ў той жа час сытна? Пытанне, якім зараз задаюцца многія. Sputnik сабраў для вас некалькі простых рэцэптаў - з недарагіх і даступных прадуктаў.
Нагадаем, Вялікі пост - вельмі строгі. Галоўным чынам усім, хто вырашыць пасціцца, у названыя дні забаронена есці ежу жывёльнага паходжання. Да гэтай катэгорыі адносяць любое мяса, малако, яйкі і, зразумела, іншыя прадукты, у складзе якіх яны могуць выявіцца.
Строга забаронены фастфуд, а ласунам прыйдзецца абыйсціся без прысмакаў.
Таксама не рэкамендуецца выкарыстоўваць шмат цукру, солі і вострай прыправы – у выпадку, калі вы не гатовыя адмовіцца ад іх зусім, дадавайце іх у малых колькасцях. Смажыць ежу таксама не раяць - лепш тушыць, запякаць, варыць або гатаваць на пары.
На здзіўленне, пры ўсіх гэтых абмежаваннях з самых простых і даступных прадуктаў можна зрабіць шмат чаго смачнага і карыснага. Sputnik сабраў простыя рэцэпты нішчымных страў.

Салаты

Пост - самы час успомніць аб агароднінных салатах: гэта і посныя стравы, і вельмі насычаныя вітамінамі, якіх асабліва не хапае па вясне. Выбралі самыя смачныя рэцэпты.

Вінегрэт

Што трэба:
Бульба - 4 шт. (уся гародніна - сярэдняга памеру)
Морква - 3 шт.
Бурак - 2 шт.
Марынаваныя агуркі - 2-3 шт.
Яблык - 1 шт. (у ідэале - кісла-салодкі)
Марынаваны зялёны гарошак - 60-70 г
Сланечнікавы алей, соль, свежамолаты чорны перац
Як прыгатаваць:
Усю гародніну вымыць і кожную па асобнасці шчыльна загарнуць у фальгу. Запекчы ў разагрэтай да 180 ° духоўцы да мяккасці: бульбу трэба будзе дастаць прыкладна праз 35 хвілін, моркву - 40-45, буракамспатрэбіцца ад 50 хвілін да паўтары гадзіны (залежыць ад гатунку і памеру, калі браць невялікую - будзе гатова адначасова з морквай). Гатовая гародніна павінна лёгка пратыкацца зубачысткай.
Гародніну астудзіць, ачысціць ад скуркі, нарэзаць аднолькавымі кубікамі. Перад тым як змешваць - паліць па асобнасці алеем.
Калі ў агуркоў грубая скурка, яе лепш зразаць, калі не - пакінуць. Яблыкі ачысціць ад лупіны, выдаліць з іх асяродак. Наразаць агуркі і яблыкі. Змяшаць усе інгрэдыенты (у тым ліку гарошак), заправіць алеем, пасаліць, папярчыць.
Разыначка гэтага рэцэпту - менавіта ў запяканні гародніны. Але нішто не мяшае вам звыкла іх адварыць ці зусім купіць ужо адвараныя (а то і нарэзаныя).

Крабавы салат

Што трэба
Пекінская капуста - 100 г
Крабавыя палачкі - 300 г
Кансерваваная кукуруза - 1 слоік
Агурок - 1 шт.
Зеляніна - па гусце
Посны маянэз
Як прыгатаваць:
Лісце пекінскай капусты памыць, абсушыць і парэзаць невялікімі палоскамі. Нарэзаць кубікамі агурок і крабавыя палачкі, з кукурузы зліць лішнюю вадкасць. Усё змяшаць, пасаліць і заправіць нішчымным маянэзам. Рэцэпт поснага маянэза глядзіце крыху ніжэй.
Больш сытная версія рэцэпту: адварыць 100 г рысу, даць астыць, дадаць у салату. Пасля заканчэння паста замест рысу можна ўзяць 2-3 адварныя яйкі.

Салата з фасолі і перцу

Што трэба:
Кансерваваная фасоля ў таматным соўсе - 1 банка
Кансерваваныя шампіньёны - 1 слоік
Перац - 1 штука (калі буйны, або 2 невялікіх)
Пятрушка - 1 пучок
Часнок - 1 зубчык (па жаданні)
Кетчуп
Як прыгатаваць:
Змяшаць шампіньёны (калі буйныя - ледзь здрабніць), фасолю (разам з падліўкай), дробнанарэзаны перац, дробна сечаны часнык і пятрушку, заправіць кетчупам па гусце. Так, кетчуп, у адрозненне ад маянэза цалкам посная падліўка.

Соусы і запраўкі для салатаў

Адмовіцца ў пост ад маянэзу гатовы не ўсе. Для тых, хто не можа абысціся без любімай падліўкі, распавядаем, як прыгатаваць нішчымны маянэз у хатніх умовах. А тым, хто гатовы да эксперыментаў, прапануем рэцэпт незвычайнай падліўкі на аснове авакада.

Посны маянэз - хатні рэцэпт

Што трэба:
Вада - 200 мл
Раслінны алей - 200 мл
Кукурузны крухмал - 1½ ст. л.
Цукар - 1 ч. л.
Соль - ч. л.
Гарчыца - 1 ч. л.
Як прыгатаваць:
Закіпяціць у каструлі прыкладна 150 мл вады. У пакінутай вадкасці растварыць крухмал. Увесь час памешваючы, уліць яго ў кіпень і даць сумесі загусцець. Астудзіць яе да пакаёвай тэмпературы.
Дадаць цукар, соль, гарчыцу, лімонны сок (або воцат) і алей. Узбіць блендэрам да аднастайнай кансістэнцыі.

Падліўка на аснове авакада

Што трэба:
Авакада - 1 шт.
Раслінны алей - 200 мл
Цукар - 1 ч. л.
Соль - ч. л.
Лімонны сок - 2 с. л.
Як прыгатаваць:
Мякаць авакада разбіць блендером да стану пюрэ, дадаць цукар, соль і сок, размяшаць. Уліць алей і ўзбіць усё да аднастайнай кансістэнцыі.

Ці можна прысмакі ў Вялікі пост?

Ласуны задаюццапытаннямі: ці можна варэнне ў Вялікі пост? А шакалад? А печыва? Наогул хоць нешта салодкае? Добрая навіна: так, і вельмі нават шмат чаго - мёд, варэнне, сухафрукты (фінікі, чарнасліў, курагу, разынкі і іншае), арэхі, чорны шакалад, халву, аўсянае і галетнае печыва, мармелад і посную выпечку. Вось некалькі простых рэцэптаў салодкіх страў.

Лянівы яблычны штрудзель

Што трэба:
Лаваш тонкі - 3 ліста (звярніце ўвагу, каб у складзе не было яек ці малака)
Яблыкі - 3-5 шт. (у залежнасці ад памеру)
Разынкі - 70-100 г
Цукар - прыкладна 100 г
Раслінны алей - 50-100 мл
Як прыгатаваць:
Разынкі прамыць, заліць кіпенем і пакінуць на 10-15 хвілін, пасля чаго зліць ваду. Яблыкі ачысціць і нацерці на буйнай тарцы (лішні сок зліць). Змяшаць цёртыя яблыкі з разынкамі.
Лаваш змазацьз аднаго боку раслінным алеем і злёгку прысыпаць цукрам (вялікія лісты наразаць). Размеркаваць зверху яблычнае начынне і згарнуць у рулет. Выкласці на бляху (можна акрыць яепаперай для выпечкі), змазаць алеем і ледзь-ледзь прысыпаць цукрам. Выпякаць у папярэдне разагрэтай да 180 градусаў духоўцы прыкладна 20 хвілін.

Каўрыжка манастырская

Што трэба:
Цукар - 1 шклянка
Крэпкі чай - 1 шклянка
Мука - 3 шклянкі
Здробненыя грэцкія арэхі - 1 шклянка
Раслінны алей - 100 г
Парэчкавае варэнне (па жаданні замяніць вішнёвым) - 50 г
Цукаты - 1 ст. л.
Трохі соды і лімоннай кіслаты або сок лімона для гашэння.
Як прыгатаваць:
Усё змяшаць, выкласці ў разагрэтую і змазаную алеем форму і адправіць у разагрэтую да 180 градусаў духоўку.
Таксама на Sputnik:
Вялікі пост: што можна есці, а што - нельга
"Скачком бліны!": галоўная масленічная страва па старажытных рэцэптах
"Святое Васілля людзям красілля", або Успаміны пра "хвастатую" куццю
Стужка навiн
0