З 15 сакавіка ў Беларусі набыла моц абноўленая Канстытуцыя

Усенародны рэферэндум, паводле вынікаў якога ў Беларусі кардынальна зменены тэкст Асноўнага закона, адбыўся ў краіне ў канцы лютага.
Sputnik
МІНСК, 15 сак - Sputnik. У Беларусі з аўторка 15 сакавіка набывае моц абноўленая Канстытуцыя, змяненні і дапаўненні ў асноўны закон краіны былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага.
Уступленне ў дзеянне новага варыянта асноўнага закона супадае сёлета са святкаваннем дня канстытуцыі - ён адзначаецца ў Беларусі з 1994 года, калі Вярхоўным Саветам быў прыняты папярэдні варыянт асноўнага закона краіны.

Як прымалі новую Канстытуцыю

На рэферэндуме, асноўны дзень якога адбыўся ў Беларусі 27 лютага, выносілася на галасаванне ўсяго адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Варыянтаў адказу было два - "так" ці "не". Да галасавання ў краіне прайшлі маштабныя абмеркаванні паправак у асноўны закон.
Вынікі ўсенароднага рэферэндуму, на якім грамадзяне Беларусі галасавалі па папраўках у Канстытуцыю, былі зацверджаны Цэнтрвыбаркамам 3 сакавіка.
Яўка на рэферэндум, паводле звестак ЦВК, склала 78,63% грамадзян, якія мелі права прымаць удзел у рэферэндуме. Адобрылі змены ў Канстытуцыю 82,86% ад прагаласаваўшых (больш за 4,4 млн беларусаў).
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Палацы Незалежнасці 4 сакавіка падпісаў рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыю.

Што змянілася ў Канстытуцыі

Па выніках усенароднага абмеркавання, у тэкст Канстытуцыі было прапанавана ўнесці некалькі дзясяткаў паправак. У прыватнасці, з'явіўся пункт аб тым, што прэзідэнт краіны можа выбірацца на два тэрміны і не можа быць маладзейшы за 40 гадоў, таксама лідэр дзяржавы не можа мець замежнага грамадзянства або віду на жыхарства.
Прэзідэнт Беларусі абіраецца тэрмінам на 5 гадоў, пасля складання сваіх паўнамоцтваў (або датэрмінова ў выпадку адстаўкі) ён можа стаць пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.
Пашыраны артыкул 89, дзе гаворыцца, што гонар і годнасць прэзідэнта ахоўваюцца законам. У праекце таксама гаворыцца, што пасля спынення сваіх абавязкаў прэзідэнт не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні, учыненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
Частка паўнамоцтваў прэзідэнта па прызначэнні на пасаду і вызваленні ад яе пераразмяркоўваюцца.
Акрамя таго, беларусам прапанавана зрабіць Усебеларускі народны сход вышэйшым прадстаўнічым органам улады, які вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку Беларусі.
Таксама ў новай рэдакцыі Асноўнага закону замацавана паняцце шлюбу. Цяпер гэтая трактоўка выглядае як саюз мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вясновая сесія беларускага парламента пачне працаваць па новай Канстытуцыі
Новая Канстытуцыя набудзе моц 15 сакавіка - Лукашэнка
Лукашэнка падпісаў рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму